Серыя размоваў з беларускамі, што стаялі ў вытокаў гендарнага руху

Арганізатары: ISKRA і Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (ОЕЕК),
“Ідэя гэтых сустрэч нарадзілася з размоў паміж каляжанкамі. Мы абмяркоўвалі, што хацелася б пачуць гісторыі і пазнаёміцца з тымі, хто рабілі першыя крокі ў гендарным руху незалежнай Беларусі, шукалі словы і формы, аб’ядноўвалі людзей і будавалі прастору для салідарнасці”.
Арганізатары лічаць важным ствараць прастору для размоў і падтрымліваць сувязі ў трэцім сектары, таму выступілі з ініцыятывай арганізацыі і фасілітацыі такіх сустрэч.
🗣 Пра што пагаворым: як усё пачыналася ў 1990-я і 2000-я, хто стаялі побач, як узнікалі супольнасці, якія тэмы былі балючымі, што выклікала спрэчкі і што давала сілы працягваць. Нам цікава не столькі храналогія і факты, колькі магчымасць адрэфлексаваць досвед мінулых дзесяцігоддзяў праз перспектыву сённяшняга дня.
Зараз запланаваны тры асобныя сустрэчы з трыма жанчынамі, якія пагадзіліся падзяліцца сваімі гісторыямі як валанцёркі. Гэта пілотны фармат: калі ўбачым зацікаўленасць ад аўдыторыі, паспрабуем знайсці магчымасці і рэсурсы для наступных размоваў.
📍Расклад сустрэч (па аўторках):
- Людміла Пеціна – 25 лістапада, 17:00 – 18:00 (па Варшаве)
- Валянціна Палевікова – 2 снежня, 17:00 – 18:00 (па Варшаве)
- Алена Аўтушка – 9 снежня, 17:00 – 18:00 (па Варшаве)
Можна зарэгістравацца на адну ці некалькі сустрэч.
З пытаннямі можна звяртацца па адрасе team@oeek.pl
