Юрыдычная дапамога ад Free Belarus Center

Вы можаце запісацца на атрыманне індывідуальнай прававой кансультацыі па пытаннях уезду ў Рэспубліку Польшча, атрымання гуманітарнай візы, легалізацыі побыту, працаўладкавання, абмену пасведчання кіроўцы, вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці а таксама па пытаннях, звязаных са знаходжаннем ва Украіне і Беларусі. Калі ласка, запоўніце дадзеную форму, і юрыст_кі звяжуцца з вамі.

Апроч аказання юрыдычнай дапамогі, Free Belarus Center дае магчымасць аплаціць паслугі адваката.

Калі вам адмовілі ў прадастаўленні міжнароднай абароны, вы беспаспяхова абскардзілі гэтае рашэнне ў вышэйстаячы орган і зараз неабходна падаць скаргу ў суд ад імя прафесійнага прадстаўніка, вы можаце звярнуцца да нас па гэтым пытанні.

Юрыдычная дапамога не абмяжоўваецца толькі справамі, звязанымі з міжнароднай абаронай.

Калі вы сутыкнуліся з неабходнасцю абароны сваіх правоў у судзе, запоўніце форму-заяўку на юрыдычную дапамогу — мы разгледзім ваша пытанне.

Запоўніць форму

Scroll to top