Распачаўся набор у Базавую школу па правах чалавека ў Празе

Беларуская Праваабарончая Школа ў партнёрстве з CEELI Institute пачалі набор удзельнікаў і ўдзельніц на Базавую школу па правах чалавека.

Для каго Школа

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя беларусы і беларускі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, незалежна ад іх месца актуальнага пражывання, якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.

! У сувязі з лагістычнымі асаблівасцямі, удзел у праграме магчымы для тых, хто ўжо або знаходзіцца ў ЕС або мае дзеючую візу, якая дазваляе перабываць на яго тэрыторыі.

Група будзе сфармавана з 20–22 удзельнікаў на конкурснай аснове.
(пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя па рашэнні арганізатараў_к праграмы).

На працягу 5 дзён вас чакае інтэнсіўнае навучанне праз лекцыі, семінары, воркшопы, форум-тэатр, відэа-лекцыі, ЛАРПы і іншыя інтэрактыўныя адукацыйныя фарматы.

Плануемыя тэмы школы:

  • Уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека. 
  • Роўнасць і недыскрымінацыя. 
  • Нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека. 
  • Права на жыццё і праблема смяротнага пакарання.
  • Мова варожасці ў кантэксце свабоды слова. 
  • І шмат іншых! Канчатковая праграма будзе сфармавана з улікам заявак кандыдатаў_к на ўдзел.

У вас таксама будзе магчымасць распрацаваць уласны праект, скіраваны на прасоўванне і абарону правоў чалавека.

Удзел бясплатны, праезд, пражыванне, харчаванне, матэрыялы для навучання. Візавая падтрымка не аказваецца.

Дэдлайн: 29 снежня 2025 года. 

Дзе: Прага, Чэхія. 

Калі: 2–6 лютага 2026 года.

Падрабязнасці пра Школу і рэгістрацыя – па спасылке

Scroll to top