Як напісаць гадавую справаздачу? Анлайн-трэнінг

Каманда «Насамрэч» запрашае на анлайн-трэнінг па напісанні гадавых справаздач для беларускіх НДА 

🎄 Калі вы злавілі сябе на думцы «Якія справаздачы і трэнінгі, ужо канец года і святочны настрой?!», то гэта сустрэча дакладна для вас. Снежань – самы час узгадаць, як добра мы папрацавалі ў гэтым годзе.

👉 На трэнінгу будзем размаўляць пра тое, што такое гадавыя наратыўныя справаздачы, навошта яны патрэбныя, у чым карысць для арганізацый. Пагаварым пра тое, што справаздачы – гэта інструмент камунікацыі з мэтавымі групамі, партнёрамі і донарамі, а таксама якімі натхняльнымі яны могуць быць.

Трэнінг будзе праводзіць Валерыя, спецыялістка Арганізацыі еўрапейскай эксперызы і камунікацый.

🥳 А напрыканцы сустрэчы вас чакае БОНУС. Эксперткі з Free Belarus Center распавядуць пра заканадаўчыя патрабаванні ў галіне справаздач ў Польшчы (калі, як і каму падаём). Абмяркуем, якія юрыдычныя і бухгалтарскія дакументы абавязкова павінны быць у НДА, якія працуюць з тэрыторыі Польшчы. 

❗️Каб прыняць удзел, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы

🗓 Калі: 11 снежня 15:00-17:00 (па Варшаве) 17:00-19:00 (па Мінску)

💻 Дзе: ZOOM (спасылку дашлем напярэдадні сустрэчы)

Scroll to top