Інфасесіі праграмы прафесійных стажыровак MOST

Абвяшчаем серыю анлайн-сесій пытанняў ды адказаў пра праграму стажыровак для беларусаў і беларусак MOST!

Раз на месяц будзе магчымасць падключыцца да «жывога» анлайн-івэнта ў Zoom і задаць усе свае пытанні наўпрост камандзе праекта MOST.

Даты і час бліжэйшых сустрэч (па мінскім часе):

  • 20 лютага (чацвер), 16.00
  • 18 сакавіка (аўторак), 13.00
  • 24 красавіка (чацвер), 19.00
  • 14 мая (серада), 14.00

Працягласць сустрэчы  —  45 хвілін.

 Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя

Пытанні да каманды MOST IV можна таксама пакінуць у форме рэгістрацыі ці накіраваць на паштовую скрыню infomobility@goethe.de

Scroll to top