Вэбінары па лічбаваму захаванню матэрыялаў. Дэдлайн заўтра!

Вэбінары па лічбаваму захаванню матэрыялаў і працы з Internet Archive
Прапануюць бясплатны доступ да інструментаў і сэрвісаў для падтрымкі захавання лічбавых навін, а таксама навучанне па паслугах Internet Archive, лічбавым захаванні і вэб-архіваванні.
Дэдлайн падачы заяўкі: 9 студзеня
Гэта сумесная праграма Інтэрнэт-архіва, Investigative Reporters and Editors (IRE) і Poynter Institute пры падтрымцы Press Forward. Навучанне бясплатнае.
Падавацца могуць асобныя журналісты, але патрэбны ліст ад рэдактара.
Што ў праграме
- бясплатны доступ да інструментаў і сэрвісаў для падтрымкі захавання лічбавых навін;
- навучанне па паслугах Internet Archive па лічбавым захаванні і вэб-архіваванні.
- абмен ведамі і наладжванне сувязей па захаванні мясцовых навін.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
За анонс дзякуй https://press-club.pro/
