Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства абвясціў конкурс на пасаду менеджара/менеджаркі па камунікацыях у Бруселі
Арганізацыя шукае спецыяліста з досведам у міжнародных камунікацыях, працы са СМІ і лічбавых платформах. Кантракт прадугледжвае поўную занятасць, міжнародную каманду і магчымасці для прафесійнага росту.
Дэдлайн падачы заявак — 19 студзеня 2026 года.
Апісанне пасады
Гэта шматпрофільная пасада, якая патрабуе добрага ведання камунікацыйных інструментаў, практычнага падыходу да распрацоўкі і рэалізацыі камунікацыйных планаў, а таксама разумення чалавечых і палітычных кантэкстаў. Працоўнае месца знаходзіцца ў Бруселі, Бельгія.
Патрабаванні да кандыдатаў
- Мінімум 5 гадоў досведу ў сферы камунікацый, журналістыкі або міжнародных адносін з акцэнтам на медыйную бачнасць;
- Практычныя навыкі ў выкарыстанні камунікацыйных інструментаў: MailerLite, WordPress, YooTheme, LinkedIn, Facebook, Instagram, праца са СМІ;
- Упэўненае валоданне Microsoft 365 і пакетам Adobe (абавязкова InDesign і Illustrator; Photoshop і Premiere Pro — перавага);
- Выдатнае валоданне англійскай мовай (вусна і пісьмова); веданне моў краін Усходняга партнёрства — плюс;
- Зацікаўленасць і навыкі працы з CMS і CRM (WordPress, YooTheme, Odoo);
- Базавыя веды пра Усходняе партнёрства і жаданне паглыбляць экспертызу;
- Досвед працы ў НДА — перавага;
- Уменне расстаўляць прыярытэты, працаваць у сціслыя тэрміны і весці некалькі задач адначасова;
- Ініцыятыўнасць, крэатыўнасць і здольнасць прапаноўваць новыя ідэі;
- Добрыя каардынацыйныя і камунікатыўныя навыкі;
- Права жыць і працаваць у ЕС.
Што прапануецца
- Прывабная пасада ў Сакратарыяце Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;
- Разнастайная праца ў актыўнай міжнароднай камандзе;
- Шырокія магчымасці для даследаванняў і публікацый матэрыялаў грамадзянскай супольнасці;
- Канкурэнтаздольны пакет аплаты і сацыяльных гарантый паводле стандартаў Бруселя;
- Праца ў дружнай, дынамічнай і міжнароднай камандзе;
- Магчымасці для нетворкінгу з прадстаўнікамі ЕС, краін Усходняга партнёрства і грамадзянскай супольнасці.
