Конкурс праектаў ад Nordic Council

Савет міністраў Паўночных краін прымае праектныя прапановы ў межах конкурса «Квітнеючая будучыня» у Паўночна-Балтыйскім рэгіёне. 

Праграма падтрымае сумесныя праекты арганізацый грамадзянскай супольнасці з 15 краінаў, якія спрыяюць стварэнню зялёнага, канкурэнтаздольнага і сацыяльна ўстойлівага Паўночна-Балтыйскага рэгіёна. 

Фінансаванне складае ад 45 000 да 65 000 EUR. 

Праекты могуць рэалізоўвацца з 1 чэрвеня 2026 года па 30 верасня 2027 года і павінны дэманстраваць цеснае супрацоўніцтва як мінімум паміж трыма краінамі, якія маюць права на ўдзел. 

Заяўку можна падаць да 30 студзеня.

Падрабязней

Scroll to top