Конкурс праектаў UNESCO 

Праграма падтрымкі ініцыятываў, якія паляпшаюць умовы працы мастакоў/-чак і абараняюць мастацкую свабоду.

Два трэкi ўдзелу:

1️⃣ Для дзяржаўных і публічных установаў: 

  • Экспертная (тэхнічная) дапамога для распрацоўкі або абнаўлення законаў і палітык
  • Магчыма дадатковае фінансаванне да 30 000 USD на лагістыку.

2️⃣ Для арганізацый грамадзянскай супольнасці:

  • Фінансавая падтрымка праектаў да 50 000 USD
  • На рэалізацыю канкрэтных дзеянняў (трэнігі, кампаніі, даследаванні, падтрымка мастакоў і мастачак).

Для каго: дзяржаўныя органы і публічныя ўстановы; грамадскія і некамерцыйныя арганізацыі (НДА, культурныя сеткі, прафсаюзы, даследчыя цэнтры); арганізацыі, якія працуюць з маста(ч)камі і культурнымі прафесіянал(к)амі.

Праекты рэалізуюцца 12-18 месяцаў.

Прыярытэты UNESCO: Афрыка, гендарная роўнасць, моладзь, SIDS, міжсектаральныя праекты.

Пра што могуць быць праекты: 

  • Абарона мастацкай свабоды і права на творчасць без цэнзуры
  • Паляпшэнне ўмоваў працы мастакоў і мастачак (аплата, сацыяльная абарона, падаткі)
  • Мабільнасць і міжнародны абмен
  • Рэагаванне на крызісы і надзвычайныя сітуацыі (эвакуацыя, рэзідэнцыі, бяспечныя прасторы)
  • Адукацыя, адвакатаванне, даследаванні, маніторынг
  • Адаптацыя да лічбавых зменаў і выклікаў ШІ.

Падача да 23 лютага, 23:59 (UTC+1).

Даведацца больш

За анонс дзякуй www.sekktor.online 

Scroll to top