Праграма CCP Synergy — Networking Civil Societies ад Institut für Auslandsbeziehungen (ifa) Германія 

Institut für Auslandsbeziehungen прымае заяўкі на праграму CCP Synergy, якая падтрымлівае партнёрскія (tandem) супрацоўніцтвы паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці з Германіі і адной з краін-партнёраў CrossCulture Programme. Праграма заахвочвае доўгатэрміновыя сумесныя ініцыятывы.

Праект супрацоўніцтва мусіць быць завершаны не пазней за 15 лістапада 2026.

Для каго: арганізацыі грамадзянскай супольнасці — тандемы з Германіі і адной з ~50 краін-партнёраў CCP. Юрыдычны статус: абедзве арганізацыі павінны быць афіцыйна зарэгістраваныя ў краінах сваёй дзейнасці.

Сфера дзейнасці (пажадана):

  • • Палітыка і грамадства
  • • Медыя і культура
  • • Правы чалавека і мір
  • • Устойлівае развіццё і кліматычная справядлівасць.

Прыярытэтныя тэмы 2026:

  • • Culture of Remembrance (культура памяці)
  • • Democratic Resilience (дэмакратычная ўстойлівасць).
  • Фармат супрацоўніцтва:
  •  • Кароткатэрміновыя візіты супрацоўнікаў і супрацоўніц
  •  • Анлайн-супрацоўніцтва
  •  • Гібрыдныя формы.

Мэты і тэматыка супрацоўніцтва (прыклады):

  •  • Планаванне і правядзенне сумесных мерапрыемстваў
  •  • Даследаванні, fact-finding missions
  •  • Мастацкія і культурныя праекты
  •  • Падрыхтоўка публікацый
  •  • Умацаванне міжнародных сетак грамадзянскай супольнасці.

Прапануецца:

  •  • Агульны бюджэт 4500 EUR на тандем (для дзвюх арганізацый разам)
  •  • Пакрыццё: падарожжаў, пражывання, харчавання, медыцынскай страхоўкі, візавых і іншых выдаткаў, звязаных з супрацоўніцтвам
  •  • Кансультацыйная і арганізацыйная падтрымка з боку ifa
  •  • Дапамога замежным партнёрам у візавых пытаннях (арганізацыі самі плануюць паездкі).

Тэрмін падачы да 16 лютага, да 23:59 (CET).

Даведацца больш  

За анонс дзякуй www.sekktor.online

Scroll to top