Падтрымай беларускія арганізацыі за мяжой

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні стварае базу арганізацый, якім можна пералічваць 1,2% ці 1,5% падаходнага падатку ў краінах Балтыі і Польшчы.

Калі вы займаецеся культурай, адукацыяй, медыя або грамадскай дзейнасцю, гэта можа стаць добрым і дадатковым інструментам фінансавай падтрымкі вашай арганізацыі. Беларуская супольнасць хоча дапамагаць сваім – і гэта рэальны спосаб атрымаць такую дапамогу.

Магчыма, вам здаецца, што гэта не працуе, але ўжо шмат арганізацый паспяхова карыстаюцца гэтым механізмам. 1,2% ці 1,5% – гэта не асобны падатак, а грошы, якія людзі ўсё роўна плацяць, толькі яны могуць самі выбраць, куды іх накіраваць. Для вас гэта магчымасць атрымаць дадатковыя рэсурсы на важныя праекты, а для людзей – спосаб падтрымаць тое, што ім блізка.

Каб трапіць у спіс арганізацый, якія могуць атрымліваць такую падтрымку, запоўніце заяўку. 

Мы плануем выкарыстаць гэтыя дадзеныя для стварэння публікацыі і распаўсюджвання інфармацыі пра магчымасць накіравання 1,2%-1,5% падатку на падтрымку арганізацый, якія працуюць у сферы адукацыі, культуры, медыя і сацыяльных праектаў у гэтым годзе і актуалізацыю ў наступныя гады.

Форма для запаўнення

Scroll to top