Новы старт: прастора для жанчын «Нашы гісторыі»

«Нашы гісторыі» – адукацыйная і падтрымліваючая праграма для беларускіх жанчын у Літве.
Праграма для беларускіх жанчын у Літве, якія:
- маюць досвед вымушанай міграцыі і прайшлі праз складаную адаптацыю;
- адчуваюць няўпэўненасць, ізаляцыю, але маюць унутранае жаданне рухацца далей;
- цікавяцца асабістым развіццём, лідарствам, удзелам у супольнасці;
- хочуць больш бачнасці і суб’ектнасці, але пакуль баяцца публічнасці і ацэнак;
- шукаюць жывы жаночы нетворкінг і падтрымліваючую супольнасць.
Што будзе ў праграме
Праз серыю сустрэч (у цёплай атмасферы з кавай і гарбатай) мы пройдзем шлях ад унутранага да вонкавага:
Самапазнанне і гісторыя: Пра свой досвед міграцыі, эмоцыі і новыя сэнсы.
Голас і публічнасць: Публічныя выступы, прысутнасць, лічбавы след і асабісты брэнд.
Візуальны наратыў і рэсурсы: Фота, творчыя фарматы, практычныя інструменты інтэграцыі. Праца над асабістым планам развіцця.
Сустрэчы з role models: Знаёмства з жанчынамі, якія ўжо прайшлі частку гэтага шляху.
Фінальны фармат: выстава, фота-гісторыі і супольны альбом.
Хто стварае праект
Праект стварае Лілія – актывістка, юрыстка і даследчыца, якая працуе з тэмамі правоў жанчын і жаночага лідарства.
«Я сама прайшла шлях міграцыі і пераасэнсавання сябе, вельмі падобны да таго, што перажываюць многія беларускі. Мне добра знаёмыя няўпэўненасць, пачуццё страты апоры і адначасова моц і прафесійнасць жанчын вакол. Я веру, што выхад — у супольнасці, дзе нас чуюць, паважаюць і падтрымліваюць».
Дзякуючы фінансавай падтрымцы ЕС (праз праграму SALT) арганізатары могуць зрабіць гэтую прастору рэальнасцю і запусціць праект «Нашы гісторыі» у Вільні.
Як далучыцца
Калі ты:
- жывеш у Вільні,
- гатовая ўдзельнічаць у сустрэчах па суботах з канца лютага па пачатак чэрвеня (прыкладна праз адну суботу),
- хочаш быць часткай жывой супольнасці беларускіх жанчын у Вільні,
Анкета для ўдзелу
Instagram: @our_stories.lt
