Магістратура DW Akademie «Міжнародныя медыядаследаванні»

Англамоўная магістарская праграма International Media Studies (IMS) у першую чаргу арыентавана на замежных выпускнікоў з практычным досведам працы ў СМІ.

Для кандыдатаў з Беларусі ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю на навучанне.

Навучанне разлічана на 4 семестры і з’яўляецца сумеснай праграмай Бонскага ўніверсітэта, Універсітэта прыкладных навук Бон-Рэйн-Зіг і Акадэміі DW.  Прымаюцца заяўкі на восеньскі набор, які пачынаецца ў верасні 2026 года.

Зацікаўленыя павінны мець завершаную акадэмічную праграму (ступень бакалаўра або эквівалент) і як мінімум адзін год прафесійнага вопыту ў галіне, звязанай са СМІ, пасля атрымання першай ступені.

Праграма праводзіцца на англійскай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак — 15 сакавіка 2026 года.

Як падаць заяўку  

Больш пра праграму

Scroll to top