Гранты на партнёрскія праекты для НДА ў Польшчы 

Праграма RITA падтрымлівае партнёрскія праекты польскіх НДА з арганізацыямі з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі праз адкрытыя грантавыя конкурсы.

Запрашаюць да ўдзелу польскія НДА (асацыяцыі, фонды і інш.), зарэгістраваныя ў Польшчы, у партнёрстве з арганізацыямі з рэгіёнаў праграмы.

Праекты павінны спрыяць доўгатэрміновым дэмакратычным, сацыяльным і эканамічным зменам і могуць закранаць, напрыклад:

  • сацыяльныя пытанні і дабрабыт;
  • адукацыю і выхаванне;
  • развіццё прадпрымальніцтва;
  • культурную спадчыну;
  • трэці сектар і мясцовае самакіраванне;
  • незалежныя медыя;
  • экалогію і кліматычныя змены.

Фінансаванне:

  • да 60 000 злотых — для партнёрстваў з Усходняй Еўропай;
  • да 63 000 злотых — для партнёрстваў з Паўднёвым Каўказам і Цэнтральнай Азіяй;
  • уласны ўнёсак — мінімум 10%;
  • адміністрацыйныя выдаткі — не больш за 20%.

Дэдлайн падачы заявак – 15 сакавіка 2026 года.

Падрябязнасці конкурсу ПА СПАСЫЛЦЫ  

За анонс дзякуй БАЖ

Scroll to top