Крэатыўная лабараторыя: ад хаосу да моцных ідэй для медыя

Запрашаюцца  журналісты, рэдактары, блогеры і медыякаманды як СМІ, так і НДА на крэатыўную лабараторыю, дзе можна смела пагуляць з ідэяй і разгарнуць яе — ад першай думкі да працоўнага фармату. Для вас — два выключна практычных анлайн-воркшопы.

Воркшоп 1. Генерацыя ідэй, 17.03.26

На першым — працуем з рэальнымі патрэбамі аўдыторыі, фіксуем, што людзей хвалюе. Фармулюем задачы праз пытанне «Як мы можам дапамагчы?» і запускаем крэатыўныя тэхнікі:

  • «Самая дрэнная ідэя»
  • «Выпадковы стымул»
  • Digital brainstorm
  • Deck of Brilliance.

Вынік — шырокае поле ідэй: ад тэм і загалоўкаў да рубрык, фарматаў і канцэпцый матэрыялаў.

Воркшоп 2. Зборка: фільтрацыя, дапрацоўка і прэзентацыя, 19.03.26

Вяртаемся да створаных ідэй і вучымся ператвараць іх у працоўныя рашэнні. Фільтруем паводле карысці для аўдыторыі і рэалізуемасці, дапрацоўваем і прэзентуем.

Вынік — некалькі прапрацаваных рашэнняў са зразумелымі наступнымі крокамі, гатовых да тэставання, запуску або ўключэння ў рэдакцыйны план.

Цягам воркшопаў будзем працаваць на агульнай дошцы Miro. Кожны ўдзельнік — індывідуальна, але ў агульнай прасторы: вы будзеце бачыць ідэі адно аднаго, зможаце натхняцца, развіваць і ўзмацняць іх.

Фармат

Дзве сустрэчы па 2,5 гадзіны. Анлайн. Праца на дошцы Miro.

Вядзе крэатыўную лабараторыю Дар’я Герасіменка — кантэнт-прадусарка (Skyeng, Careerum, Symptomato), крэатыўная дырэктарка (PR3, Salmon DDB, Rapka), стваральніца праекта «Крэатон», выкладчыца крэатыўных школ (ІКРА, MADS)

Воркшопы пройдуць 17 і 19 сакавіка 2026 года, з 17:00 да 19:30 па Варшаве, з 18:00 да 20:30 па Вільнюсу, з 19:00 до 21:30 па Мінску.

Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка 2026 года, 17:00 па Вільнюсу.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за содні і за гадзіну да пачатку першага вэбінару.

Калі ў вас засталіся пытанні, што датычна лабараторыі, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

Крэатыўную лабараторыю ладзіць нямецкая некамерцыйная арганізація dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Scroll to top