Опэн-кол тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль для беларускіх аўтарак

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» абвяшчае опэн-кол тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль.
Для адных Чарнобыль — гэта экалагічная катастрофа, для другіх — міграцыя, для трэціх — Чарнобыльскі шлях і барацьба за свабоду. Чарнобыльскую зону можна разглядаць не толькі як тэрыторыю з правам на адсяленне ці на штогадовае аздараўленне ў санаторыях, але і як трагічна і прымусова страчаную радзіму ці, наадварот, зону ізаляцыі ад іншага свету.
Што для вас Чарнобыль? Які ён? Пра што ён? За што ён? Мы прапануем беларускім аўтаркам напісаць празаічны тэкст аб’ёмам да 15 000 знакаў (мастацкі, нон-фікшн або гібрыдны) на тэму Чарнобыля. Дасылайце свае прапановы (чарнавікі, ідэі, планы) разам з кароткай біяграфіяй на antalohija@gmail.com да 10 сакавіка.
У выніку адбору ў вас будзе два месяцы на напісанне тэксту. Тэксты-пераможцы будуць уключаны ў анталогію пра Чарнобыль, якая выйдзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» да канца 2026 года.
Аўтаркам тэкстаў прадугледжаны ганарар.
