Новае кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё ад ArtPower Belarus

Праграма грантавай падтрымкі ArtPower Belarus абвяшчае запуск чарговага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё.
Падача заявак стартуе 17 сакавіка 2026 года і будзе доўжыцца да 12 мая 2026 года (23:59 па мінскім часе). Вынікі будуць абвешчаны не пазней за 10 ліпеня 2026.
Асноўная мэта Трэка 1 — умацаванне патэнцыялу культурніцкіх арганізацый дзеля развіцця інфраструктуры незалежнай беларускай культуры.
Прыярытэт надаецца праектам, якія:
- развіваюць інфраструктурныя або сэрвісныя культурніцкія арганізацыі (хабы, галерэі, арт-рэзідэнцыі, прадюсарскія цэнтры, медыярэсурсы, адукацыйныя цэнтры, студыі і інш.);
- спрыяюць адукацыі, сеткаванню і міжсектаральнаму супрацоўніцтву;
- падтрымліваюць культурніцкую дзейнасць у Беларусі або ўмацоўваюць сувязі паміж культурнымі дзеячамі і аўдыторыяй у Беларусі і дыяспары;
- маюць выключнае значэнне для развіцця беларускай культуры.
Падтрымка ў межах трэка можа ўключаць:
- укараненне арганізацыйных змяненняў (працэдуры, унутраныя палітыкі, партнёрствы, бяспека);
- распрацоўку камунікацыйных інструментаў (сайты, сацыяльныя сеткі, публічныя матэрыялы);
- павышэнне кампетэнцый каманды, валанцёраў і ўдзельнікаў;
- стратэгічныя сесіі, ментарскія праграмы і стажыроўкі;
- набыццё абсталявання, арэнду памяшканняў, правядзенне аўдытаў;
- асноўнае інстытуцыйнае падтрыманне дзейнасці арганізацыі.
Пры гэтым у межах Трэка 1 не падтрымліваюцца творчыя праекты (канцэрты, фільмы, выставы), калі яны не звязаныя з развіццём самой арганізацыі і з’яўляюцца часткай праекта.
Падавацца могуць:
- зарэгістраваныя арганізацыі,
- незарэгістраваныя ініцыятывы з фіскальным партнёрам.
Для дапамогі ў падрыхтоўцы гэтага дакумента праграма прапануе ментарынг. Запытаць ментарскую падтрымку можна па пошце info@artpowergrants.org да 28 красавіка 2026 года. Каманда праекта рэкамендуе дасылаць запыты значна раней, каб мець час на фіналізацыю заяўкі.
Асноўныя прычыны, якія могуць стаць падставай для непраходжання тэхнічнага этапу, уключаюць:
- падачу заяўкі атрымальнікам гранта, які на момант падачы ўжо рэалізуе праект у межах праграмы;
- незапаўненне дакумента “Ацэнка і план арганізацыйнага развіцця”, або не адпаведнасць тэксту заяўкі вынікам ацэнкі;
- напісанне заяўкі на мове акрамя беларускай або англійскай.
Працягласць праектаў можа складаць ад 3 да 12 месяцаў. Пачатак рэалізацыі не раней за 1 верасня 2026 года, а канец не пазней 31 жніўня 2026 года.
Сума грантаў: ад 10 000 да 40 000 еўра, можа быць павялічана да 60 000 еўра ў асобных выпадках (праект рэалізуецца ў партнёрстве; дзейнасць праекта ахоплівае дзве ці болей краін).
Інфасесія па Трэку 1
4 сакавіка а 18:30 па Мінску (16:30 па Варшаве, 17:30 па Вільні) каманда ArtPower Belarus правядзе адкрытую інфармацыйную сесію ў фармаце Zoom вэбінара, дзе каманда раскажа пра мэты трэка, прыярытэты і асаблівасці падачы, а таксама сутнасць ментарскай падтрымкі.
Рэгістрацыя адкрытая да 24 сакавіка а 10:00 па Мінску
Пытанні можна дасылаць на пошту: info@artpowergrants.org
