Рэгістрацыя на майстэрню медыятэатру

Калі пасля гадзіны ў навінах адчуваеш злосць, трывогу ці проста знясіленасць — гэта не таму, што ты занадта ўражлівы_ая. Медыя сапраўды так пабудаваны: каб выклікаць рэакцыю, утрымаць увагу, сфарміраваць пэўны погляд. І большасць з нас гэта адчувае, але рэдка бачыць механізм.
За два дні мы разбяром гэты механізм не праз тэорыю, а праз практыку: возьмем рэальныя артыкулы і пераправерым іх праз цела і дзеянне — якія эмоцыі яны запускаюць і навошта, хто атрымлівае голас, а хто застаецца за кадрам, што сказана і што наўмысна прапушчана.
Тэатральны досвед не патрэбны:гэта лабараторыя, а не сцэна.
- ❝ Медыятэатр – гэта лабараторыя крытычнага мыслення, дзе тэатральныя прыёмы становяцца інструментам аналізу інфармацыі. Мы бяром рэальныя навіны, пасты і загалоўкі, якія нас кранаюць, і разбіраем іх на дэталі праз рух, голас і эмоцыю. Гэта спосаб убачыць маніпуляцыю “навобмацак”, перастаць быць пасіўнымі спажыўцамі кантэнту.❞
Для каго: актывіст:кі і студэнт:кі, настаўні:цы і бацькі, медыя-мэйкер:кі і ўсе, хто хоча захаваць устойлівасць у лічбавым хаосе.
- Выйдзеш з:
- разуменнем, як чытаць медыя крытычна;
- навыкам бачыць маніпуляцыю да таго, як яна спрацавала;
- матэрыяламі, каб перадаць гэта сваёй супольнасці.
За два дні майстэрні вы атрымаеце прыкладны алгарытм, як бачыць схаванае паміж радкоў і захоўваць уласную думку. Мы разбяром канкрэтныя тэхнікі, якія стануць вашым асабістым інструментарыем і дапамогуць упэўнена працаваць з інфармацыяй у сваіх супольнасцях.
Калі: 28 і 29 сакавіка 2026 года 11:00-19:00
Дзе: Вільнюс, Літва (афлайн). Дакладнае месца паведамім адабраным удзельні:цам пасля рэгістрацыі.
Рэгістрацыя адкрыта да 24 сакавіка ўключна
Удзел бясплатны, гарачы абед уключаны.
Мовы трэнерак: беларуская і расейская
✦ Больш пра медыятэатр (газетны тэатр) чытайце ў нашым інстаграме:
Майстэрня праводзіцца інцыятывай “Адчуй”.
Засталіся пытанні? Пішыце нам у тэлеграм @adchuj або на пошту forumtheatreby@gmail.com
