Прыём заявак на ўдзел у праграме жаночага міравога лідарства АБСЕ

Праграма па гендарных пытаннях АБСЕ абвясціла аб пачатку прыёму заявак на ўдзел у праграме жаночага міравога лідарства, прысвечанай выкарыстанню лічбавых інструментаў для ўсебаковай бяспекі.
Праграма разлічана на год — з траўня 2026 па травень 2027 году.
Што ў праграме:
- 6 анлайн-семінараў (па 2 гадзіны),
- 6 анлайн-заняткаў у межах супольнасці практыкаў, тыдзень поўнага навучання ў Аўстрыі (у верасні 2026 году).
Для ўдзелу неабходна быць грамадзянкай адной з краін-удзельніц АБСЕ (Беларусь у спісе), мець 5-гадовы досвед працы з лічбавымі інструментамі, добра валодаць ангельскай мовай, мець прыхільнасць да гендарнай роўнасці ў дачыненні да лічбавага асяроддзя. Заяўку можна падаць да 31 сакавіка.
