Грантавая падтрымка для незалежных медыя-праектаў ад Еўрапейскага фонду за дэмакратыю

European Endowment for Democracy (EED) прапануе падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і актывіст_кам, якія садзейнічаюць развіццю плюралістычнай дэмакратычнай палітычнай сістэмы. Сярэдні ўзровень падтрымкі складае 40 000 – 60 000 EUR. Заяўкі разглядаюцца на сталай аснове.

Хто можа атрымаць падтрымку:

  • Незалежныя СМІ, анлайн-выданні, навінавыя сайты
  • Журналісты, блогеры, рэдакцыі
  • Нефармальныя каманды і незарэгістраваныя ініцыятывы
  • Стартапы і праекты, якія не могуць атрымаць фінансаванне ад іншых донараў ЕС

Геаграфія:

  • пераважна краіны Усходняга партнёрства, Расія, Украіна, Беларусь, Арменія, Грузія, Азербайджан, Малдова, Заходнія Балканы, Турцыя, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка (поўны спіс на сайце). Магчыма падтрымка і ў выключных выпадках за межамі гэтых рэгіёнаў, калі праект арыентаваны на аўдыторыю з гэтых краін.

Якiя праекты падтрымліваюцца:

  • Падтрымка і развіццё незалежных навінавых платформ
  • Стварэнне і ўмацаванне якасных медыяў у рэпрэсіўных умовах
  • Барацьба з дэзінфармацыяй, забеспячэнне плюралізму меркаванняў
  • Аперацыйныя выдаткі: заробкі, арэнда, сувязь, вытворчасць кантэнту
  • Запуск і маштабаванне праектаў у галіне незалежнай журналістыкі

Сумы:

  • Звычайна €10 000 – €50 000
  • Сярэдні грант €40 000 – €60 000

Магчымыя як меншыя, так і буйнейшыя сумы.

Заяўкі прымаюцца на сталай аснове – без дэдлайнаў!

Рашэнні прымаюць кожныя 2 месяцы + экстраная падтрымка ў крытычных сітуацыях (тэрмін разгляду 8-12 тыдняў).

Падрабязнасці, FAQ і форма тут

Scroll to top