Акадэмія беларускай дыпламатыі запрашае

Праграма Кампуса палітычнай навукі сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта (Regional Security Edition) запрашаюць у Акадэмію беларускай дыпламатыі. Гэта адукацыйны курс, прысвечаны пытанням рэгіянальнай бяспекі і ролі Беларусі ў сучаснай геапалітычнай архітэктуры. 

“Мы фармуем новае пакаленне экспертак і экспертаў, якія глыбока разумеюць міжнародныя працэсы, умеюць працаваць з даследчымі метадамі і здольныя ператвараць веды ў аргументаваныя аналітычныя высновы”.

Узяць удзел могуць маладыя беларус_кі да 30 гадоў, якія цікавяцца міжнароднымі адносінамі і бяспекай, а таксама імкнуцца развівацца ў сферы аналітыкі, міжнародных адносін або публічнай палітыкі. 

Эдыцыя 2026 года прысвечаная рэгіянальнай бяспецы і ролі Беларусі ў сучаснай геапалітычнай архітэктуры.

Гэта праграма, дзе тэорыя сустракаецца з практыкай: ад працы з вядучымі экспертамі і эксперткамі да ўдзелу ў рэальным даследаванні пра ролю Беларусі ў рэгіянальнай палітыцы бяспекі.

Вы навучыцеся аналізаваць міжнародныя працэсы, працаваць з экспертнымі інтэрв’ю і фармуляваць уласныя аналітычныя высновы.

Неабходны ўзровень ангельскай — не ніжэй за В2. 

Старт — 13 красавіка. Падацца можна да 8 красавіка.

Падрабязнасці

Scroll to top