Дзве вакансіі ад Malanka Media
SMM-менеджер (-ка) (Instagram)
Шукаюць крэатыўнага спецыяліста (-ку), які дапаможа развіваць і ўзмацняць Instagram-праекты Malanka Media. Вакансія толькі для тых, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
Дэдлайн: 17 красавіка
Задачы:
- вядзенне Instagram-акаўнтаў (пасты, старыс, Reels);
- распрацоўка кантэнт-планаў і візуальнай стратэгіі;
- стварэнне і ўпакоўка кантэнту сумесна з камандай;
- генерацыя ідэй і фарматаў, тэсціраванне гіпотэз;
- праца з інфападставамі (Беларусь і сусветны парадак дня);
- аналіз эфектыўнасці кантэнту і рост паказчыкаў.
Патрабаванні:
- досвед у SMM ад 2 гадоў;
- разуменне актуальных механік Instagram;
- крэатыўнасць і пачуццё візуала;
- гатоўнасць прапаноўваць ідэі, вучыцца і развівацца;
- цікавасць да навінавага і сацыяльнага парадку дня.
CV і партфоліа дасылаць на адрас germangleb@gmail.com з тэмай make smm great again
SMM-менеджар (-ка) (TikTok)
Malanka Media шукае спецыяліста (-ку), які глыбока разумее TikTok, адчувае трэнды і ўмее ператвараць інфаповады ў вірусны кантэнт.
Дэдлайн: 17 красавіка
Што трэба рабіць:
- весці TikTok-акаўнты «пад ключ» (кантэнт-план, публікацыі, аналітыка);
- распрацоўваць і рэалізоўваць кантэнт-стратэгіі;
- генераваць ідэі, сцэнарыі фарматаў ролікаў;
- пастаянны маніторынг трэндаў і іх адаптацыя пад праекты;
- хуткая рэакцыя на інфаповады, асабліва ў кантэксце беларускага і сусветнага парадку дня;
- рабіць аналіз метрык, аптымізаваць кантэнт і фарматы.
Патрабаванні:
- досвед працы ў SMM ад 2 гадоў;
- разуменне TikTok і яго механік;
- уменне працаваць з парадкам навін (Беларусь + свет);
- навыкі сторытэлінга і крэатыўнага мыслення;
- самастойнасць і проактыўнасць.
CV і партфоліа дасылаць на адрас germangleb@gmail.com з тэмай make smm great again
Паводле https://press-club.pro
