Стыпендыя Critical Pathways Fellowships 2026 

Utrecht University (Утрэхт, Нідэрланды) прымае заяўкі на стыпендыю Making Visible the Invisible для даследавання ўстойлівых і справядлівых будучыняў. Праграма адкрыта для ўдзельнікаў з розных сфер (акадэмічны бэкграўнд не абавязковы) — у тым ліку мастакоў/-чак, актывістаў/-к і даследчыкакаў/-ц.

Калі: кастрычнік – лістапад 2026 (4-6 тыдняў).

Тэма 2026: Making Visible the Invisible — даследаванне схаваных структур, няроўнасцей, экалагічных наступстваў і альтэрнатыўных мадэляў будучыні.

Прапануецца:

  • Да 10 000 EUR на падарожжа, пражыванне і выдаткі
  • Доступ да бібліятэк, офіснай інфраструктуры і рэсурсаў універсітэта
  • Супрацоўніцтва з даследчык/цамі і міждысцыплінарнай супольнасцю
  • Магчымасць правесці варкшоп, лекцыю, паказ або іншую публічную падзею.

Падача: 27 красавіка.

Даведацца больш 

За анонс дзякуй sekktor.online

Scroll to top