Перакладчыцкая майстэрня ад ПЭНу аб’яўляе новы сезон

У новы сезон ўвойдуць 11 сустрэч з разборам перакладаў, зробленых удзельнікамі. Апрача гэтага, дадаюцца дзве сустрэчы, прысвечаныя карэктуры і рэдактуры тэксту, і сустрэча пра культурныя правы і аўтарскае права.

Пяць найбольш матываваных удзельнікаў групы атрымаюць магчымасць працягнуць працу над сваімі перакладам індывідуальна з ментарамі.

Вядоўца – паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.

Дэдлайн: 10 траўня ўключна.

Старт заняткаў: 21 траўня. Фармат: анлайн-сустрэчы (Zoom) кожны чацвер з 18:00 да 20:00 беларускага часу (або да сканчэння працы над апошнім перакладам )

Падрабязней тут

Запрашаем як новых удзельнікаў, так і выпускнікоў мінулых сезонаў – каб паглыбіць досвед і рухацца далей. Удзельнічаць можна ў тым ліку ананімна.

Не марнуй лета – удасканальвайся нават на пляжы!

Калі для вас бяспечна:

  • Падтрымайце нас на Patreon 
  • Накіруйце ПЭНу 1,5 % сваіх падаткаў (у Польшчы)
  • Зрабіце разавы данат
Scroll to top