Стартаваў канал пра АІ-інструменты для НДА, медыя і актывістаў

AI.Sector — канал пра практычнае прымяненне АІ-інструментаў для НДА, незалежных медыя, дыяспар і актывістаў.

На канале плануюцца агляды канкрэтных інструментаў, прыклады прымянення, разборы кейсаў: стварэнне візуалаў і відэа, прэзентацый, інтэрактыўных старонак і гульняў, эксплэйнераў, аўтаматызацыя і маніторынг і інш., пад прасоўванне івэнтаў і інфапрадуктаў, адукацыйныя і асветніцкія мэты, праектныя задачы і многае іншае.

Толькі тое, што можна ўзяць і выкарыстоўваць у працы. Упор на бясплатныя і даступныя рашэнні.

Scroll to top