Варшаўская еўраатлантычная летняя акадэмія WEASA запрашае

Летняя школа ў Варшаве (Польшча) запрашае прафесіяналаў_к з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны . Калі ты вопытн_ая спецыяліст_ка і працуеш у сферы палітыкі, медыя, НДА або дзяржаўным сектары і хочаш разабрацца, як дэзінфармацыя стала геапалітычным інструментам, — заяўляйся!
Што ў праграме:
- кібербяспека,
- АІ і выбары,
- уплыў на дэмакратыю ва Усходняй Еўропе.
Даты: 2–19 ліпеня.
Дэдлайн: 3 траўня.
Удзел у праграме цалкам кампенсуецца.
