Гранты для беларускіх культурніцкіх ініцыятыў ад ArtPower Belarus

Праграма ArtPower Belarus адкрыла некалькі трэкаў фінансавання для беларускіх культурніцкіх праектаў: ад арганізацыйнага развіцця і творчых ініцыятываў да падтрымкі ў асаблівых абставінах.
Можна падаць не больш за 1 праект на кожны трэк у межах аднаго кола.
Прыярытэты праграмы:
- • Павышэнне якасці і бачнасці беларускай культуры
- • Развіццё прафесійных сетак
- • Паляпшэнне ўмоваў працы
- • Інтэграцыя ў еўрапейскую культурную прастору
- • Новыя формы прасоўвання беларускай культуры
- • Адукацыйныя і асветніцкія праекты
- • Развіццё прафесійных навыкаў.
Для каго: культурніцкія ініцыятывы і НДА, мастакі, творцы, каманды, якія цяпер жывуць або працуюць у краінах Еўразвязу ці Усходняга партнёрства.
Трэк 2. Творчыя праекты
Для творчых ініцыятываў: стварэння новых культурных прадуктаў, публічных падзей, мастацкіх даследаванняў, міжкультурнага абмену і партнёрскіх праектаў.
Гранты:
- • MINI: 3 000 – 10 000 EUR
- • MIDI: 10 000 – 40 000 EUR
- • Да 60 000 EUR у асаблівых выпадках.
Тэрмін падачы: 4 чэрвеня, 15:00 па мінскім часе.
Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах
Для тэрміновых або надзвычайных сітуацый: рэпрэсіі, страта фінансавання падчас рэалізацыі праекта, немагчымасць перанесці важную паездку ці падзею, страта працаздольнасці і іншыя крызісныя абставіны.
Гранты:
- • 1 000 – 5 000 EUR
- • Да 10 000 EUR у асаблівых выпадках.
Падача на сталай аснове.
Праграма ArtPower Belarus прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
