Прэзентацыя даследавання як беларусы бачаць сябе ў свеце

Што значыць быць беларусам і як на гэтае пытанне адказвае супольнасць?
Каб даведацца прыходзьце паслухаць прэзентацыю даследвання. Незалежныя сацыёлагі ўжо шэсць гадоў вывучаюць беларускую нацыянальную ідэнтычнасць. У гэтым годзе яны распавядуць:
🌿 як беларусы бачаць сваё месца ў свеце,
🌿 якую ролю ў гэтым адыгрывае палітыка, мова і культура,
🌿 як уладкаваны сеткі зносін паміж рознымі сегментамі грамадства і іншае.
Спікеры: сацыёлагі Філіп Біканаў, Ірына Кліменка, Елізавета Каўцяк, Канстанцін Несцяровіч.
Калі: 9 чэрвеня, 15:00 CET
Рэгістрацыя па спасылцы
За анонс дзякуй press-club.pro
