Стварэнне курса: ад праектнай заяўкі да атрымання фінансавання

Агляд
Вучэбная праграма

Ведаеце, у чым нечаканая сувязь? Адукацыйны курс і грантавая заяўка будуюцца на адных і тых жа ключавых элементах і па падобнай логіцы. Калі вы іх разумееце, вы бачыце, з якіх частак складаецца любы праект. І можаце перанесці яго ў любую заяўку — не перапісваючы з нуля.

Мы не дамо адказу, як напісаць грантавую заяўку, якую безумоўна падтрымаюць. Гэта і немагчыма. Аднак мы пакажам, як працаваць адначасова над праектаваннем курса, які вы хацелі б запусціць, і над логікай праектнай заяўкі. Як зэканоміць час і знайсці рэсурсы там, дзе вы іх, магчыма, цяпер пакуль не шукаеце.

Курс для тых, хто хоча ствараць адукацыйныя праграмы з фінансавай падтрымкай, але не ведае, з чаго пачаць. Хто баіцца пісаць заяўкі, таму што не разумее, як апісаць праект на мове грантадаўцаў. Дадаткова разгледзім, што можа быць альтэрнатывай грантрайтынгу і паглядзім, як выкарыстоўваць ШІ для напісання заявак (і як не выкарыстоўваць).

У выніку ў вас будзе прадуманая структура — аснова і для будучага курса, і для заяўкі. Вы не будзеце кожны раз нанава прыдумляць, што пісаць у заяўцы — возьмеце тое, што ўжо ёсць. І будзеце абапірацца на падмурак сваіх ідэй, а не на чужыя шаблоны.

 

Падрабязнае апісанне курса

Што агульнага ў адукацыйнага курса і грантавай заяўкі? Яны будуюцца на адных і тых жа ключавых элементах. Гэта падмурак. Калі вы ведаеце гэтыя элементы, у вас з'яўляецца парадак дзеянняў, а не хаатычны рух паміж ідэямі. Вы не прапускаеце важныя крокі і можаце праверыць, ці ўсё ў праекце звязана паміж сабой.

А калі вы задумаецеся падацца ў адзін з фондаў — EU, USAID, прыватны, любы іншы — вы пабачыце, што ў аснове грантавай заяўкі ляжаць тыя ж элементы (напрыклад, мэтавая аўдыторыя, мэта праекта, індыкатары). Назвы раздзелаў могуць крыху адрознівацца, але сутнасць адна. І наш курс — пра гэта.

Курс для тых:

  • у каго ёсць энергія і жаданне рабіць адукацыйныя праекты, але няма ведаў, з чаго пачаць і як выбудаваць логіку праекта;
  • хто баіцца пісаць грантавыя заяўкі, таму што не ведае, як апісаць свой праект, каб яго падтрымалі;
  • хто ўжо пісаў заяўкі і хоча лепш разумець, што ўпускае на этапе планавання;
  • у каго няма часу на доўгае навучанне — трэба канкрэтна і па справе;
  • хто хоча не матывацыі, а працоўнай структуры, і цэніць практычнасць.

Чым гэты курс адрозніваецца ад іншых?

  • Мы не даём шаблонаў «устаўце сюды ваш тэкст». Мы разбіраем асноўныя элементы па адным. У кожным модулі — адзін фундаментальны элемент. Без вады, на прыкладах, на тыповых памылках і на кейсах. Мы паказваем, як элемент звязаны з папярэднімі, як убудоўваецца ў агульную карціну і чаму без яго праект губляе логіку. У канцы кожнага модуля мы вывучаем, як гэты элемент апісаць у заяўцы. Каб у вас не было разрыву паміж тым, што вы задумалі, і тым, што пішаце ў заяўцы.
  • Мы кажам пра сучасную рэальнасць. Чаму гранты перасталі быць адзінай крыніцай. Чаму ў бюджэце часта не хапае грошай на падпіскі, камісіі і тэхпадтрымку. Чаму фармат можа паўплываць на поспех праекта яшчэ да старту.
  • Вы атрымліваеце працоўныя інструменты. Па ходзе курса вы запаўняеце табліцу — у яе паступова збіраюцца вашы адказы. Да фіналу гэта не проста нататкі, а прадуманая структура адукацыйнага праекта, якую можна перанесці ў заяўку або паказаць партнёру. Акрамя табліцы, у вас будуць чэк-лісты: для аналізу мэтавай аўдыторыі, для ўліку схаваных выдаткаў у бюджэце, для праверкі логікі праекта.

Як уладкаваны курс?

  • Модуль 1. Уплыў і партнёры — з чаго пачынаецца праект
    Пачынаем з пытання: дзеля чаго ўсё гэта? Фармулюем доўгатэрміновыя змены, якія можна праверыць. І заўважаем, што арганізацыі, якія робяць падобнае, могуць быць не канкурэнтамі, а партнёрамі.
  • Модуль 2. Мэтавая аўдыторыя і што яна пачне рабіць інакш
    Разбіраемся, чым актыўнасці адрозніваюцца ад вынікаў навучання. Апісваем мэтавую аўдыторыю не як набор характарыстык, а як людзей з іх абставінамі — часам, доступам да інтэрнэту, занятасцю.
  • Модуль 3. Фарматы навучання і выбар пад задачу
    Выбіраем фармат пад задачу. Заўважаем выдаткі, якія становяцца бачнымі на этапе падрыхтоўкі: тэхпадтрымка, праверка заданняў, падпіскі.
  • Модуль 4. Рэсурсы, бюджэт і ўстойлівасць — на чым трымаецца праект
    Глядзім, на чым праект трымаецца: людзі, час, платформы, грошы. Вучымся заўважаць выдаткі, пра якія часта забываюцца. І разглядаем іншыя крыніцы фінансавання — не замест грантаў, а побач.
  • Модуль 5. Як сабраць заяўку: логіка і праца са ШІ
    Звязваем усё ў адзін лагічны ланцужок. Запоўненая табліца становіцца канвой для новых грантаў. І разбіраемся, дзе ШІ можа дапамагчы, а дзе лепш даверыцца сабе.

Пасля курса вы зможаце сфармуляваць логіку свайго праекта па кроках — ад першага пытання «чаму тут і цяпер» да бюджэту і ўстойлівасці.

  • Для навучальнага курса гэта значыць, што ў вас з'явіцца структура, а не набор разрозненых ідэй. Вы будзеце бачыць, ці звязаныя часткі паміж сабой, і зможаце своечасова заўважыць, дзе штосьці прапусцілі.
  • Для заяўкі — што вы перастанеце гадаць, што пісаць у кожным раздзеле, і не будзеце перапісваць праект з нуля пад кожнага новага донара.

Вы не атрымаеце чароўную таблетку, якая гарантуе грант. Але вы перастанеце пачынаць кожны раз з чыстага аркуша. І большая частка працы будзе зроблена да таго, як вы адкрылі форму заяўкі.

Вучэбная праграма

  • 5 Sections
  • 16 Lessons
  • 0 м Працягласць
Разгарнуць усе
Раздзел 1: Уплыў і партнёры — з чаго пачынаецца праект
3 Lessons
  1. Урок 1. Чаму тут і зараз? Што павінна змяніцца ў жыцці людзей?
  2. Урок 2. Хто можа дапамагчы праекту адбыцца?
  3. Урок 3. Як апісаць IMPACT і партнёраў у заяўцы
Раздзел 2. Мэтавая аўдыторыя і што яна пачне рабіць інакш
3 Lessons
  1. Урок 1. Outcomes, Outputs і Activities
  2. Урок 2. Хто нашы ўдзельні_цы
  3. Урок 3. Як апісаць OUTCOMES, ACTIVITIES, OUTPUTS і мэтавую аўдыторыю ў заяўцы
Раздзел 3. Фарматы навучання і выбар пад задачу
3 Lessons
  1. Урок 1. Які фармат выбраць і чаму
  2. Урок 2. Што трэба ўлічыць пры выбары фармату
  3. Урок 3. Як апісаць фармат праекта ў заяўцы
Раздзел 4. Рэсурсы, бюджэт і ўстойлівасць — на чым трымаецца праект
3 Lessons
  1. Урок 1. INPUTS: на чым трымаецца праект
  2. Урок 2. Бюджэт, суфінансаванне і альтэрнатывы фінансавання
  3. Урок 3. Як апісаць каманду, бюджэт і ўстойлівасць праекта ў заяўцы
Раздзел 5. Як сабраць заяўку: логіка і праца са ШІ
4 Lessons
  1. Урок 1. Пяць элементаў як падмурак будучай заяўкі і праекта
  2. Урок 2. Што яшчэ важна спраектаваць для падачы заяўкі?
  3. Урок 3. Ваш чарнавік — гэта больш, чым чарнавік
  4. Урок 4. ШІ як памочнік

Выдаленне агляду курса

Вы ўпэўнены? Вы не можаце аднавіць гэта назад

Доступ да курса

Гэты курс абаронены паролем. Каб атрымаць доступ да яго, увядзіце пароль ніжэй:

Звязаныя курсы

Финансовый менеджмент в негосударственных организациях

  • Повышение компетенций в области финансового менеджмента.
0 м
0
0
24

Курс «Гражданское общество: вопреки очевидности»

  • Тема 1. Гражданское общество и гражданин
  • Тема 2. Гражданское общество и знание
    2.1. Собственное мнение и социальный статус
    2.2. Мнение и процедуры для «ведения общих дел»
    2.3. Голос меньшинства
  • Тема 3. Гражданское общество и свобода слова
    3.1. Rec-publica, век толп и средства массовой информации
    3.2. Информация и редукция гражданского общества
0 м
0
0
11

Серия подкастов в помощь гражданским активистам и инициативам "Надо пробовать"

  • Выпуск 1. Как собрать команду для проекта или инициативы?
  • Выпуск 2. Как говорить на серьезные темы в TikTok и Instagram?
  • Выпуск 3. Коллажи, зины, вышивка как способы рассказать о важном
0 м
0
0
11
Scroll to top