Прававое рэгуляванне і афармленне фінансавых паступленняў для НКА і ініцыятыў
Як законным чынам афармляць пошук і атрыманне фінансаў для грамадскай дзейнасці ў Беларусі? Практычныя заняткі дапамогуць новым ініцыятывам і НКА разабрацца ў розных крыніцах сродкаў і звязаных з імі прававых рызыках
Фінансаванне – адна з ключавых умоў устойлівай грамадскай дзейнасці. Але розныя крыніцы сродкаў маюць розны прававы статус, патрабуюць розных спосабаў афармлення і могуць ствараць розныя падатковыя, адміністрацыйныя і іншыя прававыя рызыкі. Гэты курс дапаможа сістэматызаваць веды пра асноўныя формы фінансавання НКА, грамадзянскіх ініцыятыў і іншых суб’ектаў грамадскай дзейнасці ў Беларусі, а таксама навучыцца выбіраць і афармляць іх з улікам дзеючага заканадаўства і практыкі.
Курс складаецца з шасці заняткаў і ахоплівае як міжнародныя стандарты фінансавання грамадзянскай супольнасці, так і прававыя асаблівасці розных крыніц сродкаў у Беларусі.
Удзельнікі разгледзяць:
- міжнародныя і еўрапейскія стандарты фінансавання арганізацый грамадзянскай супольнасці, падыходы ААН, Рады Еўропы і ФАТФ, а таксама практыку рэгулявання «замежных агентаў» і краўдфандынгу;
- прававы статус НКА розных арганізацыйных форм, грамадзян і нефармальных ініцыятыў як атрымальнікаў фінансавання;
- замежную бязвыплатную дапамогу і міжнародную тэхнічную дапамогу: рэгістрацыю, падаткаабкладанне, мэты выкарыстання, справаздачнасць, кантроль і адказнасць;
- бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу, яе актуальны прававы статус пасля зменаў 2024 года, магчымыя мэты дапамогі, дакументальнае афармленне і справаздачнасць;
- ахвяраванні, дарэнне, членскія і ўступныя ўзносы, унёскі заснавальнікаў і прадпрымальніцкую дзейнасць НКА;
- наўпроставае і ўскоснае дзяржаўнае фінансаванне, дзяржаўную сацыяльную замову, бюджэтную падтрымку і новыя магчымасці фінансавання грамадзянскіх ініцыятыў з мясцовых бюджэтаў.
Курс мае практычную накіраванасць. Акрамя лекцый, удзельнікі атрымаюць узоры дамоваў, заяў, планаў, актаў, палажэнняў і справаздач, якія прыдатныя для таго каб адразу выкарыстоўваць іх як гатовыя шаблоны пры афармленні вонкавага і ўнутранага фінансавання.
Пасля завяршэння курса ўдзельнікі змогуць вызначаць прававы рэжым розных фінансавых паступленняў, выбіраць прыдатную крыніцу фінансавання для розных арганізацыйных форм, планаваць неабходныя дзеянні, рыхтаваць асноўныя дакументы, ацэньваць падатковыя і прававыя наступствы, а таксама выяўляць і мінімізаваць рызыкі.
Курс арыентаваны ў першую чаргу на новыя ініцыятывы і групы па стварэнні НКА, якія плануюць падвысіць фінансавую ўстойлівасць сваёй грамадскай дзейнасці праз дыверсіфікацыю крыніц рэсурсаў. Курс сумяшчае тэарэтычны і практычны падыход: побач з падрабязным аналізам міжнародных стандартаў і дзеючага заканадаўства Беларусі прыводзяцца шматлікія формы, узоры і прыклады дакументаў, якія можна скарыстаць у практычнай дзейнасці НКА і ініцыятыў па афармленні фінансавых паступленняў. Курс будзе таксама карысны кіраўнікам і супрацоўнікам НКА, актывістам, прадстаўнікам грамадзянскіх ініцыятыў, фандрайзерам, бухгалтарам і ўсім, хто працуе з фінансаваннем грамадскай дзейнасці ў Беларусі.
Чаго курс не робіць: тут не даецца парадаў як шукаць фінансаванне – гэта не курс па фандрайзінгу. Тут тлумачыцца як належным чынам аформіць знойдзенае фінансаванне, ці як законным чынам яго шукаць і прыцягваць – гэта прававы курс.
Курс заснаваны на заканадаўстве Беларусі па стане на ліпень 2026 года, яго практычным прымяненні і вопыце прававога суправаджэння дзейнасці НКА і ініцыятыў.
Падчас курса вы не толькі азнаёміцеся з прававымі палажэннямі, але і навучыцеся задаваць належныя пытанні перад прыняццем рашэння аб прыцягнення фінансавання, ацэньваць наступствы выбару розных мадэляў і прымаць больш асэнсаваныя рашэнні.
Важна: матэрыялы курса прызначаны выключна для інфармацыйных і адукацыйных мэтаў; яны апісваюць дзеючае заканадаўства і не з'яўляюцца юрыдычнай кансультацыяй.
Фармат курса: асінхронны анлайн-курс, які можна праходзіць самастойна ў зручны час.
Курс уключае:
- лекцыі;
- візуальныя матэрыялы;
- практычныя заданні;
- тэсты для самаацэнкі.
Колькасць заняткаў: 6
Рэкамендаваны тэмп: 1 занятак на тыдзень
Меркаваная працягласць: 8–12 гадзін (уключна з выкананнем практычных заданняў і тэставаннем).
Вучэбная праграма
- 10 Sections
- 33 Lessons
- 0 м Працягласць
Уступны тэст
- Уступны тэст
Занятак 1. Міжнародныя стандарты, практыка і трэнды ў фінансаванні арганізацый грамадзянскай супольнасці
- Лекцыя 1. Міжнародныя стандарты, практыка і трэнды ў фінансаванні арганізацый грамадзянскай супольнасці
- Дадатак 1. Спасылкі на міжнародна-прававыя крыніцы
- Тэст для самаправеркі
Занятак 2. Прававы статус суб’ектаў-атрымальнікаў сродкаў для грамадскай дзейнасці і крыніцы паступленняў паводле беларускага права
- Лекцыя 2 Прававы статус суб’ектаў-атрымальнікаў сродкаў для грамадскай дзейнасці і крыніцы паступленняў паводле беларускага права
- Табліца адрозненняў: Магчымыя крыніцы фінансавання грамадскай дзейнасці ў розных формах
- Інфаграфіка
- Практычнае заданне да Занятку 2
- Тэст для самаправеркі
Занятак 3. Знешняе фінансаванне: замежная бязвыплатная дапамога і міжнародная тэхнічная дапамога
- Лекцыя 3. Знешняе фінансаванне: замежная бязвыплатная дапамога і міжнародная тэхнічная дапамога
- Інфаграфіка
- Формы і ўзоры дакументаў
- Дадатак 1. Спасылкі на нарматыўна-прававыя акты
- Практычнае заданне да Занятку 3
- Тэст для самаправеркі
Занятак 4. Унутранае фінансаванне: бязвыплатная (спонсарская) дапамога
- Лекцыя 4. Унутранае фінансаванне: бязвыплатная (спонсарская) дапамога
- Інфаграфіка
- Практычнае заданне да Занятку 4
- Тэст для самаправеркі
- Дадаткі
Занятак 5. Ахвяраванні і ўласнае фінансаванне
- Лекцыя 5. Ахвяраванні і ўласнае фінансаванне
- Інфаграфіка
- Практычнае заданне да Занятку 5
- Дадаткі
- Тэст для самаправеркі
Занятак 6. Унутранае фінансаванне: ускосная і наўпроставая дзяржаўная падтрымка
- Лекцыя 6. Унутранае фінансаванне: ускосная і наўпроставая дзяржаўная падтрымка
- Інфаграфіка
- Дадаткі
- Практычнае заданне да Занятку 6
- Тэст для самаправеркі
Агульны выніковы тэкст курса
- Выніковы тэст
МЕТАДЫЧНЫЯ ЗАЎВАГІ ДЛЯ АДУКАТАРАЎ
- МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ для выкладчыкаў курса
ПЕРАЛІК НАРМАТЫЎНЫХ АКТАЎ І ДАДАТКОВЫХ КРЫНІЦ ДЛЯ КУРСА
- ПЕРАЛІК НАРМАТЫЎНЫХ АКТАЎ І ДАДАТКОВЫХ КРЫНІЦ
