Гарадскі актывізм: ад ідэі да зменаў
Ваш горад, раён, двор ці парк – гэта не проста фон паўсядзённага жыцця, а прастора, дзе кожны дзень нехта прымае рашэнні за вас. Гэты курс – пра тое, як прайсці шлях ад "нешта тут не так" да рэальнай змены: убачыць праблему сістэмна, сабраць доказы, дабіцца адказу па сутнасці замест адпіскі, вырашыць гарадскую праблему і не выгарэць па дарозе.
Курс складаецца з 3 модуляў. У кожным вы знойдзеце відэалекцыю, разгорнуты канспект, прэзентацыю, дадатковыя матэрыялы, а таксама тэст для самаправеркі.
Асобным блокам стаць тэма штучнага інтэлекта як інструмента актывіста: разабрацца ў нарматыве, апрацаваць апытанне, падрыхтаваць зварот адразу пад некалькі адрасатаў, патрэніравацца перад цяжкай размовай. Пры гэтым ШІ ўзмацняе вашу працу, а не падмяняе вашу адказнасць за факты і канчатковыя словы.
Гэты курс можа быць асабліва карысны:
- актывістам і актывісткам, якіх кранае канкрэтная гарадская праблема;
- тым, хто ўжо пісаў звароты ці збіраў подпісы і сутыкаўся з адпіскамі ці выгараннем альбо толькі хоча пачаць гэта рабіць;
- людзям, якія дзейнічаюць "ціха" – у Беларусі без публічнасці або з-за мяжы;
- усім, хто хоча навучыцца выкарыстоўваць ШІ як інструмент, які дапамагае ў вырашэнні гарадскіх праблемаў.
Пасля праходжання курса вы будзеце ўмець ператвараць "мне здаецца" ў задакументаваны доказ, будаваць адвокасі-стратэгію і наратыў пад розныя аўдыторыі, карыстацца афіцыйнымі механізмамі ўдзелу, і мець уласны набор ШІ-промтаў для даследавання, камунікацыі і навучання.
Як праходзіць курс
Курс адкрыты цалкам, глядзець можна ў любы час, у сваім тэмпе.
- Крок 1. Глядзіце відэапрэзентацыю.
- Крок 2. Паглыбляецеся ў тэму – вывучаеце прэзентацыю і канспект.
- Крок 3. Прымяняеце новыя веды – выконваеце практычнае заданне ўрока.
- Крок 4. Праходзіце тэст для самаправеркі.
Усе матэрыялы курса можна спампаваць і карыстацца імі ў далейшай працы над сваёй ініцыятывай ці вырашэннем канкрэтнай гарадской праблемы.
Вучэбная праграма
- 3 Sections
- 37 Lessons
- 0 м Працягласць
Модуль 1. Гарадское развіццё_ як убачыць, абгрунтаваць і вырашаць праблемы
- Урок 1 Урбанізацыя: чаму наш горад такі, які ён ёсць
- Канспект урока 1 Урбанізацыя: чаму наш горад такі, які ён ёсць
- Блок праверкі ведаў
- Урок 2 Як праектуюцца нашы гарады
- Канспект урока 2 Як праектуюцца нашы гарады
- Блок праверкі ведаў
- Урок 3 Партысіпацыя: права на горад і ўдзел у прыняцці рашэнняў
- Канспект урока 3 Партысіпацыя: права на горад і ўдзел у прыняцці рашэнняў
- Блок праверкі ведаў
- Урок 4. Як знаходзіць і даследаваць гарадскія праблемы
- Канспект урока 4 Як знаходзіць і даследаваць гарадскія праблемы. Канспект для сайта
- Блок праверкі ведаў
- Падкаст "Хто насамрэч вырашае лёс нашага горада"
Модуль 2. Адвокасі і камунікацыі як дабівацца зменаў у горадзе
- Урок 1. “Адвокасі: як уплываць на ўладу і мяняць горад”
- Канспект урока 1 “Адвокасі: як уплываць на ўладу і мяняць горад”
- Блок праверкі ведаў
- Урок 2. Стратэгічныя камунікацыі: бітва за наратыў
- Канспект урока 2. Стратэгічныя камунікацыі: бітва за наратыў
- Блок праверкі ведаў
- Урок 3. Механізмы і інструменты грамадскага ўдзелу
- Канспект урока 3. Механізмы і інструменты грамадскага ўдзелу
- Блок праверкі ведаў
- Урок 4. Гарадскі актывізм сёння: экспертыза, каманда, бяспека
- Канспект урока 4. Гарадскі актывізм сёння: экспертыза, каманда, бяспека
- Блок праверкі ведаў
Модуль 3. Штучны інтэлект у арсенале гарадскога актывіста
- Урок 1. Штучны інтэлект для актывіста: як ён уладкаваны і як ім карыстацца
- Канспект урока 1. Штучны інтэлект для актывіста: як ён уладкаваны і як ім карыстацца
- Блок праверкі ведаў
- Урок 2. ШІ–даследчык і аналітык: знайсці, разабраць, апрацаваць
- Канспект урока 2 ШІ–даследчык і аналітык: знайсці, разабраць, апрацаваць
- Блок праверкі ведаў
- Урок 3. ШІ-камунікатар: адзін факт – розныя аўдыторыі
- Канспект урока 3. ШІ-камунікатар: адзін факт – розныя аўдыторыі
- Блок праверкі ведаў
- Урок 4. ШІ як настаўнік: хуткі ўваход у любую тэму
- Канспект урока 4. ШІ як настаўнік: хуткі ўваход у любую тэму
- Блок праверкі ведаў
