Вэбінар па лічбавых інфакампаніях і адвакацыі

Вы з моладзевай арганізацыі і займаецеся адвакацыяй, але вашыя паведамленні не даходзяць да патрэбнай аўдыторыі, медыя маўчаць, а рашэнні прымаюцца без вас? Гэты вэбінар — пра тое, як гэта змяніць. “РАДА” запрашае!

Пра што пагаворым?

Вы даведаецеся, як будаваць камунікацыю вакол адвакацыйных мэт, ствараць лічбавыя інфакампаніі, якія сапраўды працуюць, і як наладжваць партнёрствы з медыя. Абмяркуем рэальныя кейсы з нашага рэгіёна.

Для каго?

Вэбінар адкрыты для прадстаўнікоў_ніц нацыянальных моладзевых саветаў, моладзевых арганізацый і актывістаў_ак з Арменіі, Малдовы, Украіны і Беларусі.

Хто спікерка?

Валерыя Нікалайчык — спецыялістка па стратэгічных камунікацыях з 10-гадовым вопытам. Запускала анімаваны кантэнт з мільённым праглядам, трэніравала актывістаў_ак і НДА па ўсім рэгіёне, у тым ліку тых, што працуюць ва ўмовах высокай рызыкі.

Калі: 26 чэрвеня (пятніца) у 12:00 па варшаўскім часе.

Працоўная мова: англійская

Колькасць месцаў абмежаваная!

РЭГІСТРАЦЫЯ

Scroll to top