Два конкурсы для беларускіх арганізацый культурнага і крэатыўнага сектараў у выгнанні

1️⃣ Грант Goethe-Institut у рамках праграмы  EU-funded EU4Culture II programme на стварэнне Living Lab для беларускага літаратурнага і выдавецкага сектараў у выгнанні 

Конкурс на стварэнне Living Lab — адкрытай платформы для супольнай працы, даследаванняў, тэставання рашэнняў і распрацоўкі дарожнай мапы развіцця сектара.

У цэнтры конкурсу — беларускія літаратура і выдавецкая справа ў выгнанні.

Падавацца могуць арганізацыі, якія:

  • • З’яўляюцца некамерцыйнымі юрыдычнымі асобамі;
  • • Маюць мінімум 2 гады досведу працы ў культурным і крэатыўным сектарах;
  • • Зарэгістраваныя ў краіне ЕС або адной з краін Усходняга партнёрства;
  • • Альбо падаюцца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра;
  • • Не зарэгістраваныя і не базуюцца ў Беларусі.

◉ Рэалізацыя этапу I: кастрычнік 2026 — люты 2027.

Прапануецца на першым этапе:

  • • Да 9 500 EUR на стварэнне і працу Living Lab;
  • • Ментарская падтрымка падчас распрацоўкі дарожнай мапы.

❔ Q&A-сесія: 9 ліпеня, 15:00 (CEST).

Зарэгістравацца

Пытанні можна даслаць да 9 ліпеня, 23:59 (CEST).

Падача да 20 ліпеня, 23:59 (CEST). 

2️⃣ Грант для беларускіх культурных арганізацый-пасярэднікаў у выгнанні 

 Грант для распрацоўкі практычных рашэнняў, якія будуць падтрымліваць увесь сектар, а не толькі дзейнасць адной арганізацыі.

Падавацца могуць:

  • • Культурныя сеткі, асацыяцыі, саюзы, парасонавыя арганізацыі;
  • • Крэатыўныя хабы, кластары, альянсы і платформы;
  • • Адвакацыйныя арганізацыі;
  • • Культурніцкія і новыя медыя;
  • • Дыяспарныя культурніцкія арганізацыі;
  • • Іншыя структуры, якія рэгулярна падтрымліваюць, аб’ядноўваюць, прадстаўляюць або ўзмацняюць беларускіх культурных дзеячаў(-чак) і ініцыятывы ў выгнанні.

Арганізацыя павінна:

  • • Быць некамерцыйнай юрыдычнай асобай;
  • • Працаваць мінімум 2 гады;
  • • Быць зарэгістраванай у краіне ЕС або Усходняга партнёрства — за межамі Беларусі;
  • • Альбо падавацца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра.

Што трэба распрацаваць?

Структураванае і прыдатнае да тэставання практычнае рашэнне — value proposition — для дакладна вызначанай групы, сектара, тэрыторыі або патрэбы беларускай культурнай экасістэмы ў выгнанні.

 Этап I: кастрычнік 2026 — люты 2027.

 Q&A-сесія: 8 ліпеня 2026, 15:00 (CEST).

Зарэгістравацца

Пытанні можна дасылаць да 9 ліпеня 2026, 23:59 (CEST).

Падача да 20 ліпеня, 23:59 (CEST).

Даведацца больш

Дзякуй за анонс sekktor.online  

Падтрымаць

Scroll to top