Дзве грантавыя магчымасці для НДА з краін Усходняга партнёрства

Transatlantic Foundation у супрацоўніцтве з Black Sea Trust for Regional Cooperation / German Marshall Fund прапануе два конкурсы ў межах праекта Enhancing the Resilience of Civil Society in the Eastern Partnership (ERICS-EaP).
Праграма падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у краінах Усходняга партнёрства і накіраваная на ўмацаванне устойлівасці арганізацый, іх рэсурсы, бяспеку, кіраванне, міжнародныя сувязі і здольнасць працаваць у складаных умовах.
Strengthening Organizational Resilience of EaP CSOs
Гранты для арганізацый грамадзянскай супольнасці на ўмацаванне арганізацыйнай устойлівасці для арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія маюць аперацыйную сувязь з краінамі Усходняга партнёрства або зарэгістраваныя ў гэтых краінах.
Фінансуецца падтрымка:
- Бяспекі і дабрабыту каманды
- Фізічнай і псіхалагічнай бяспекі супрацоўнікаў(-іц)
- Лічбавай бяспекі і IT-абсталявання
- Абнаўлення IT-інфраструктуры
- Кібербяспекі і абароны даных
- Кансультацый экспертаў(-ак) — юрыдычных, фінансавых, стратэгічных або праграмных
- Юрыдычнай падтрымкі
- Камунікацыі і адвакатавання
- Іншых патрэбаў, неабходных для захавання дзейнасці арганізацыі.
Грант 7 000 EUR на 5 месяцаў.
Падтрымка тых выдаткаў, якія часта цяжка пакрыць праз звычайныя праектныя гранты.
Travel Grants for Civil Society Organizations
Індывідуальныя travel grants для прадстаўнікоў(-іц) арганізацый грамадзянскай супольнасці, актывістаў(-ак), лідараў(-ак) і прадстаўнікоў(-іц) нефармальных груп.
Гранты прызначаныя для ўдзелу ў рэгіянальных networking-падзеях, форумах і ініцыятывах супрацоўніцтва, якія дапамагаюць развіваць сувязі паміж грамадзянскімі актарамі ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
Сума да 1 500 EUR.
Важна падавацца трэба мінімум за 1 месяц да падзеі
Падача да 5 ліпеня.
