Гранты для фемінісцкіх і гендарных рухаў

Alliance for Gender Equality in Europe абвясціў конкурс на гранты агульным аб’ёмам 2 700 000 EUR для арганізацый, якія ўмацоўваюць фемінісцкія рухі і рухі за гендарную роўнасць у Еўропе.

Падаць заяўку могуць кааліцыі мінімум з трох арганізацый: у прыярытэце невялікія нізавыя ініцыятывы, якія падтрымліваюць маргіналізаваных жанчын, транс- і небінарных людзей. 

Памер гранта: ад 225 000 да 450 000 EUR на 3 гады (студзень 2027 – снежань 2029). 

Конкурс двухэтапны: заяўкі першага этапу прымаюцца да 7 жніўня.

Падрабязней

Scroll to top