Адкрыты набор на праграму Fellowships Without Borders 2026

Гэта ўжо другі набор на праграму EaP Civil Society Fellows для грамадзянскіх актывіста_к з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
У чым асаблівасць гэтага набору: праграма ідзе за актывіст_кай, а не за месцам. Не важна, жывеш ты на радзіме ці за мяжой, — галоўнае, каб праект прыносіў карысць супольнасці з краін Усходняга партнёрства.
Стыпендыят_кі атрымаюць каля 5 000 EUR на рэалізацыю праекта, экспертны коўчынг і доступ да рэгіянальнай сеткі ўдзельні_ц праграмы.
