Дыялог па пытаннях пашырэння правоў і магчымасцей жанчын у палітыцы і барацьбы з гендэрнай дэзінфармацыяй

8–10 верасня 2026 г. | анлайн

Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) з краін Усходняга партнёрства далучыцца да рэгіянальнага анлайн-дыялогу, арганізаванага праектам EU4Gender Equality Reform Helpdesk (Фаза II) пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і рэалізацыі NIRAS.

У мерапрыемстве возьмуць удзел АГС з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія працуюць у сферах гендэрнай роўнасці, правоў жанчын, правоў ЛГБТКІ+ і падтрымкі ўразлівых груп.

На працягу трох анлайн-сесій удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць:

Бар’еры для ўдзелу жанчын у палітыцы — інстытуцыйныя, фінансавыя і культурныя перашкоды і шляхі іх пераадолення;

 Гендэрную дэзінфармацыю — механізмы яе распаўсюджвання, deepfake-тэхналогіі і сэксуалізаваныя наратывы;

 Фізічныя і лічбавыя пагрозы — рызыкі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў палітыцы, і неабходныя механізмы абароны.

Фармат прадугледжвае кароткія прэзентацыі, мадэраваныя тэматычныя дыскусіі і супольную выпрацоўку рэгіянальных рэкамендацый. Запланаваны тры анлайн-сесіі, кожная працягласцю 4 гадзіны (9:00–13:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (Брусель)). Мовы: англійская з сінхронным перакладам на армянскую, азербайджанскую, беларускую, грузінскую, румынскую і ўкраінскую. Больш інфармацыі пра мерапрыемства вы знойдзеце ў далучанам файле.

Рэгістрацыя

Апошні тэрмін рэгістрацыі: 6 верасня 2025 г.

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце ліст са спасылкай. Калі ласка, захавайце спасылку і выкарыстайце яе, каб далучыцца да дыялогу 8–10 верасня 2026 г.

 

Scroll to top