Вакансія! Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналістаў на стажыроўку з магчымасцю працаўладкавання

Што будзеце рабіць:
- удзельнічаць у падрыхтоўцы расследванняў;
- рабіць OSINT-даследванні;
- шукаць і аналізаваць дадзеныя ў спецыялізаваных базах;
- разбірацца ў фінансавых і мытных дакументах;
- шукаць герояў і экспертаў.
Чаго чакаюць:
- досведу ў стварэнні лонгрыдаў і аналітычных матэрыялаў;
- умення працаваць з вялікім аб’ёмам дадзеных;
- разумення фінансавай і карпаратыўнай справаздачнасці;
- граматнасці ў беларускай і рускай; англійскай не ніжэй за B1;
- крытычнага мыслення.
Што прапануюць:
- навучанне метадалогіі БРЦ па стварэнні расследаванняў, доступ да ўнутраных гайдаў, падтрымку рэдактараў;
- удзел у рэзанансных расследаваннях;
- навучанне і суправаджэнне па лічбавай бяспецы і абароне крыніц;
- стабільную зарплату.
Каб падацца, дашліце рэзюме, прыклады прац і матывацыйны ліст на yana@investigatebel.org
За анонс дзякуй @pressclubbelarus
