Прапануй даследаванне сваёй АГС у Дайджэст даследаванняў грамадзянскай супольнасці 2025-2026
Арганізацыі CSO Fusion і Палітычная сфера разам з партнёрамі распачалі распрацоўку Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі 2025-2026.
Пры падрыхтоўцы публікацыі мы ставім перад сабой дзве асноўныя задачы: прадэманстраваць высокі экспертны патэнцыял арганізацый грамадзянскай супольнасці ў сферах іх дзейнасці і распаўсюдзіць вынікі даследаванняў, праведзеных некамерцыйнымі арганізацыямі”.
Распаўсюд будзе тычыцца ў першую чаргу беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў краіне і замежжы, але таксама прадстаўнікам міжнародных і замежных арганізацый, якія спецыялізуюцца на працы з Беларуссю (для іх прадугледжаны пераклад на англ.мову).
У новы выпуск Дайджэста ўвойдуць 20 даследаванняў, якія:
▪️апублікаваныя ў 2025-2026 гг або рыхтуюцца да публікацыі да канца 2026 году або закрытыя даследаванні, з якіх толькі частка можа быць прадстаўлена публічнасці,
▪️прадметам якіх з’яўляецца як сама грамадзянская супольнасць, так і ўмовы ды асяроддзе,
▪️якія важныя для дзейнасці грамадзянскай супольнасці і фармуюць яе ландшафт, вызначаюць праблемнае поле ў асобных сектарах ці характарызуюць мэтавую групу
даследаванні рэалізаваныя арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, уключаючы даследчыя цэнтры.
Як і раней, кожнае з даследаванняў будзе сцісла прадстаўлена для азнаямлення праз выкладанне асноўных прынцыпаў метадалогіі, пастаўленых даследчых праблем і выніковых высноў.
Рэдактарская камісія пакідае за сабой права выбару даследаванняў для публікацыі і звяжацца з аўтарамі адабраных даследаванняў.
Азнаёміцца з папярэднім выпускам можна вось тут.
Дадзеная форма не збірае персанальныя дадзеныя і з’яўляецца пацверджаннем намеру ўдзельнічаць у падрыхтоўцы наступнага выпуску Дайджэста. Калі ваша даследаванне будзе адабрана, з вамі звяжуцца прадстаўнікі рэдакцыйнай камісіі па больш падрабязную інфармацыю.


