У ІНТЭРНЭЦЕ ЗНОЎ ХТОСЬЦІ НЯПРАВЫ! Бесіць? Прыходзь на наш курс!

За 5 заняткаў ты навучышся правяраць інфармацыю, фармуляваць доказы і публічна змагацца з дэзынфармацыяй. Толькі рэальныя кейсы з беларускіх медыя: раскладзем па костачках, у чым няправыя прапагандысты_кі.

Калі ты:
❎ марыш стаць лідарам_кай меркаванняў
❎ хочаш будаваць сваю супольнасць і весці за сабой людзей
❎ ці проста хочаш растлумачыць бабулі, чаму нельга верыць усяму, што кажуць па тэлевізары

Табе дакладна спадабаецца!

🫥Па выніках курса ты зможаш стварыць свой праект супраць прапаганды ў любым фармаце: рылс, падкаст, пост, комікс ці нешта сваё.

А з нас:
❎ ментарства ад класных беларускіх крэатараў_ак, якія дапамогуць распрацаваць твой праект, а іх працу аплацім мы:)
❎ нашы сацсеткі як пляцоўку прасоўвання для твайго праекта ці інфармацыйная падтрымка
❎ падтрымка на кожным этапе, а калі трэба тэхніка, памяшканне ці фінансы, пастараемся дапамагчы і з гэтым!

Рэгіструйся па спасылцы да 23 кастрычніка 2026 🫥

*УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі!

Scroll to top