НДА запрашаюць на Польска-беларускі форум грамадзянскай супольнасці

Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Літва), Рух беларускай салідарнасці (Польшча) і Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча) запрашаюць НДА да ўдзелу ў Польска-беларускім форуме грамадзянскай супольнасці.
📅 Мерапрыемства адбудзецца 29 кастрычніка 2026 года. Галоўная мэта Форуму — паспрыяць стварэнню пастаяннай платформы супрацоўніцтва, якая аб’яднае беларускія арганізацыі, што дзейнічаюць у Польшчы, з польскімі няўрадавымі арганізацыямі, экспертнымі супольнасцямі і дзяржаўнымі ўстановамі.
Арганізатары імкнуцца, каб гэтая сустрэча стала пачаткам рэгулярнага дыялогу, сумесных ініцыятыў і сістэмнага супрацоўніцтва польскай і беларускай грамадзянскай супольнасці.
❗️Ключавыя тэмы і напрамкі дыскусіі
Праграма Форуму ахоплівае два вялікія блокі пытанняў, а таксама працу ў групах:
- Практычныя праблемы беларусаў у Польшчы: Удзельнікі абмяркуем прапановы па спрашчэнні працэдур легалізацыі знаходжання, забеспячэнні бесперапыннага пацвярджэння законнасці знаходжання, пошуку рашэнняў у сферы праязных дакументаў і доступу да банкаўскіх паслуг, а таксама праблемы студэнтаў і сем’яў з дзецьмі.
- Развіццё пастаяннай сеткі супрацоўніцтва НДА: У фокусе ўвагі інтэграцыя беларускай грамадзянскай супольнасці ў польскія грамадскія сеткі, сумесная адвакацыя і прадстаўленне інтарэсаў, супрацьдзеянне ксенафобіі і дыскрымінацыі, а таксама падрыхтоўку сумесных праектаў у падтрымку развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.
- Праца ў тэматычных групах: Удзельнікі Форуму атрымаюць магчымасць выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі і ўзгадніць далейшыя дзеянні, у тым ліку план супрацоўніцтва, сумесныя ініцыятывы і наступныя сустрэчы.
«Мы перакананыя, што аб’яднанне досведу, экспертных ведаў і патэнцыялу абедзвюх супольнасцей дазволіць выпрацаваць практычныя рашэнні і стварыць устойлівую аснову для далейшай сумеснай працы,– азначаюць арганізатары. — Будзем радыя Вашаму ўдзелу і ўкладу ў развіццё супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі арганізацыямі».
👉 Дэталі мерапрыемства і рэгістрацыя
Дата: 29 кастрычніка 2026 года
Месца: Варшава
Працоўныя мовы: беларуская і польская з перакладам.
Форма рэгістрацыі
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Даведкі: csfbelarus@gmail.com
