Праект «Monologue of one female artist» запрашае

ART PROJECT REVOLUTION трэці год запар рэалізуе праект «Monologue of one female artist». У новым сезоне ў цэнтры ўвагі беларускія актывісткі ў эміграцыі, якія працягваюць сваю грамадскую і культурную дзейнасць. 

Цыкл уключае тры відэаманалогі: з Руфінай Базловай, Аланай Габрэмарыям і Настай Базар, дзе яны расказваюць пра асабісты і прафесійны вопыт, страхі і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца. 

Цыкл скончыцца 14 лістапада а 18:00 афлайн-мерапрыемствам у Варшаве ў партнёрстве з Krytyka Polityczna: будзе паказ маналогаў, відэаматэрыял пра становішча палітзняволеных жанчын у Беларусі і дыскусія з прадстаўні_цамі праваабарончых арганізацый Viasna69 і Human Constanta.

 Каб далучыцца, зарэгіструйся праз форму

Scroll to top