Адкрыты прыём заявак на стыпендыяльную праграму Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці на 2027 год

Праект Eastern Partnership Civil Society Facility абвясціў першы конкурс заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці на 2027 год. Падаць заяўку могуць грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны незалежна ад месца іх пражывання.

Праграма прызначаная для асобных заяўнікаў, а не арганізацый. Удзельнікі павінны быць не маладзейшымі за 18 гадоў, мець матывацыю працаваць на карысць грамадзянскай супольнасці, ідэю ўласнага праекта ў сферы ўзаемадзеяння з супольнасцямі або грамадзянскіх лічбавых тэхналогій, а таксама ведаць англійскую мову.

Стыпендыяты атрымаюць у сярэднім 5000 еўра на рэалізацыю праекта, кансультацыйную падтрымку па кіраванні праектамі і камунікацыях, магчымасць удзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах і адукацыйных курсах, а таксама далучыцца да міжнароднай супольнасці выпускнікоў праграмы.

У межах першага конкурсу на 2027 год падтрымліваюцца праекты, накіраваныя на:

– развіццё ўстойлівай эканомікі;

– умацаванне падсправаздачнасці, вяршэнства права і бяспекі;

– экалагічную і кліматычную ўстойлівасць;

– інклюзіўную лічбавізацыю;

– удзел грамадзян у прыняцці рашэнняў і сацыяльную справядлівасць.

Асаблівая ўвага ў гэтым конкурсе будзе надавацца праектам, якія спрыяюць дыверсіфікацыі рэсурсаў для падтрымкі дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Сярод магчымых падыходаў — развіццё індывідуальных ахвяраванняў, валанцёрства, сацыяльнага прадпрымальніцтва, платных паслуг, прыцягненне рэсурсаў дыяспары і выкарыстанне штучнага інтэлекту для мабілізацыі рэсурсаў.

Прадугледжаны два віды стыпендый: 

Community Engagement — для праектаў, звязаных з узаемадзеяннем з супольнасцямі, і Civic Digital — для ініцыятыў у сферы грамадзянскіх лічбавых тэхналогій.

Працэс адбору складаецца з двух этапаў. Спачатку неабходна падаць кароткую канцэпцыю праекта (Concept Note). Кандыдаты, якія пройдуць першасны адбор, атрымаюць запрашэнне падаць поўную заяўку.

Дэдлайн падачы канцэпцый праектаў  11 снежня 2026 года.

Заяўкі разглядаюцца па меры паступлення, таму арганізатары рэкамендуюць падаваць іх як мага раней. Поўныя заяўкі можна будзе падаць да 2 лютага 2027 года. Пачатак рэалізацыі праектаў стыпендыятаў чакаецца ў сакавіку 2027 года.

10 лістапада 2026 года адбудзецца інфармацыйны анлайн-вебінар пра ўмовы ўдзелу і працэс падачы заявак.

Падрабязнасці, умовы ўдзелу і інструкцыя для заяўнікаў — на сайце праграмы

Падаць заяўку

Scroll to top