
Беларуская Рада культуры шукае менеджар_ку для інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці арганізацыі.
Што рабіць: весці сацсеткі (Telegram, Instagram, Facebook, LinkedIn), пісаць і рэдагаваць тэксты для сайта, займацца рассылкай, камунікаваць пра праграму ArtPower Belarus і ўкараняць АІ-інструменты ў працу. Патрэбен чалавек з досведам у камунікацыях, PR, SMM або журналістыцы, з выдатным веданнем беларускай і ангельскай моў.
Прапануюць поўную занятасць у Варшаве, гібрыдны фармат (мінімум 3 дні на тыдзень у офісе). Пачатак працы ў студзені 2027 года. Узнагароджанне абмяркоўваецца індывідуальна. Дэдлайн падачы: 30 лістапада. Падрабязней
Беларускі ПЭН шукае адмыслоў_цу ў SMM.
Што трэба рабіць: весці сайт (WordPress) і сацсеткі (Facebook, Instagram, Telegram), ствараць кантэнт-план і візуальныя матэрыялы, камунікаваць з медыя і ўдзельнічаць у арганізацыі творчых імпрэз з пункту гледжання камунікацыі.
Патрабаванні: добрая беларуская мова, цікавасць да беларускай літаратуры, досвед у сацсетках, Canva і наладзе рэкламы ў Meta. Плюсам будуць кантакты ў незалежных СМІ, польская і ангельская мовы. Умовы: поўная занятасць у Варшаве (офіс, некалькі дзён на тыдзень можна працаваць дыстанцыйна). Старт: студзень 2027 года.
Пачатковы заробак складае 1 200 EUR (брута) з далейшым ростам. Заявіцца можна да 30 лістапада. Падрабязней
BYSOL шукае Content & Community Manager у каманду камунікацый і фандрайзінгу.
Задачы: вядзенне сацсетак, адаптацыя кантэнту пад розныя пляцоўкі, стварэнне візуалу для пастоў, камунікацыя з падпісчы_цамі.
Патрабуецца досвед у SMM, уменне працаваць у Figma/Canva, веданне беларускай і расейскай моў.
Праца дыстанцыйная. Каб адгукнуцца, трэба даслаць CV і прыклады работ да 6 снежня. Падрабязней
За анонс дзякуй рассылцы Чулі навіны.