Веды для дзеяння
Бяспека

Анонсы

Праграма для беларусак у пошуку працы

 

WE Grow — бясплатная анлайн-праграма ад WE Platform для беларусак, якія шукаюць новыя кар’ерныя магчымасці.

Праграма ўключае 6 вэбінараў пра тое, як арыентавацца на рынку працы, шукаць вакансіі, рабіць якаснае CV і праходзіць інтэрв’ю, перайсці на фрыланс, карыстацца LinkedIn і будаваць асабісты брэнд.

Таксама будзе рэфлексія свайго досведу, каб зрабіць кар’ерны разварот.

Фармат: вэбінары па аўторках а 20:00 (па Мінску). Можна ўдзельнічаць у прамым эфіры, каб задаваць пытанні спікерцы, або глядзець у запісе.

Даты: 8 і 15 снежня 2026 года, 12 і 26 студзеня, 9 і 23 лютага 2027 года.

Бонусы: індывідуальныя кансультацыі ад экспертак, праца над рэальнымі задачамі для праектаў, закрыты чат удзельніц.

Заяўкі чакаюць да 3 снежня.

Падрабязней