Прававыя аспекты рэгістрацыі НКА ў Беларусі
- Як заснаваць некамерцыйную арганізацыю ў Беларусі і выбраць арганізацыйна-прававую форму, якая будзе дапамагаць вам дасягнуць вашых мэт, а не будзе ствараць дадатковыя абмежаванні? Які тып некамерцыйнай арганізацыі лягчэй зарэгістраваць, на якія аспекты варта звярнуць асаблівую ўвагу і ці заўсёды рэгістрацыя арганізацыі – найлепшае рашэнне?
- Стварэнне арганізацыі – гэта больш, чым проста падрыхтоўка дакументаў і праходжанне дзяржаўнай рэгістрацыі. На практыцы менавіта рашэнні, прынятыя на пачатковым этапе, вызначаюць будучую сістэму кіравання, здольнасць прыцягваць рэсурсы, узаемадзеянне з удзельнікамі і ўстойлівасць дзейнасці.
- У Беларусі свабода асацыяцыі на працягу многіх гадоў падвяргаецца істотным абмежаванням. Яшчэ да 2020 года заканадаўства і практыка яго прымянення стваралі значныя перашкоды для стварэння і дзейнасці некамерцыйных арганізацый. Пасля 2020 года становішча арганізацый грамадзянскай супольнасці яшчэ больш пагоршылася. Узмацненне дзяржаўнага кантролю і ціску прывяло да масавай прымусовай ліквідацыі, вымушанага спынення дзейнасці многіх НКА і далейшага звужэння прасторы для рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў.
- У гэтых умовах важна разумець, што нават належная падрыхтоўка дакументаў і поўнае выкананне патрабаванняў заканадаўства не з'яўляюцца гарантыяй дзяржаўнай рэгістрацыі НКА. Рашэнне рэгіструючага органа залежыць не толькі ад якасці падрыхтаваных дакументаў, але і ад таго, хто засноўвае арганізацыю і для ажыццяўлення якой дзейнасці яна ствараецца.
- Разам з тым, нягледзячы на існуючыя выклікі, у Беларусі працягваюць рэгістравацца новыя некамерцыйныя арганізацыі. Іх колькасць значна меншая, чым да 2020 года, хоць і да гэтага колькасць зарэгістраваных НКА ў краіне была параўнальна невялікай. Стварэнне новых арганізацый мае важнае значэнне: яно сведчыць пра захаванне грамадскай актыўнасці і імкненне людзей сумесна вырашаць сацыяльныя, культурныя, адукацыйныя і іншыя грамадска значныя задачы.
- Менавіта для падтрымкі ініцыятыў, якія разглядаюць магчымасць дзяржаўнай рэгістрацыі, у першую чаргу распрацаваны гэты курс. Яго мэта – дапамагчы будучым заснавальнікам разабрацца ў патрабаваннях заканадаўства, зразумець асаблівасці розных арганізацыйна-прававых форм, пазбегнуць распаўсюджаных памылак пры падрыхтоўцы дакументаў і максімальна скараціць колькасць фармальных падстаў для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі.
- Курс дапаможа прайсці шлях ад ідэі грамадскай ініцыятывы да разумення патрабаванняў дзяржаўнай рэгістрацыі і арганізацыі далейшай дзейнасці.
- Курс заснаваны на заканадаўстве Рэспублікі Беларусь (па стане на чэрвень 2026 года), яго практычным прымяненні і вопыце суправаджэння працэсу стварэння, рэгістрацыі і дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
- Падчас курса вы не толькі азнаёміцеся з прававымі палажэннямі, але і навучыцеся задаваць належныя пытанні перад прыняццем рашэння аб рэгістрацыі арганізацыі, ацэньваць наступствы выбару розных мадэляў і прымаць больш асэнсаваныя рашэнні.
Важна: матэрыялы курса прызначаны выключна для інфармацыйных і адукацыйных мэт; яны апісваюць дзеючае заканадаўства і не з'яўляюцца юрыдычнай кансультацыяй.
Па заканчэнні курса вы зможаце:
✓ вызначыць, ці патрабуе ініцыятыва рэгістрацыі;
✓ выбраць аптымальную арганізацыйна-прававую форму для НКА;
✓ падрыхтаваць базавы набор дакументаў для рэгістрацыі і пазбегнуць распаўсюджаных памылак пры іх складанні;
✓ ацаніць юрыдычныя рызыкі, звязаныя са стварэннем і дзейнасцю арганізацыі;
✓ прайсці асноўныя этапы дзяржаўнай рэгістрацыі;
✓ арганізаваць першачарговыя юрыдычныя дзеянні арганізацыі пасля яе рэгістрацыі.
Фармат курса: асінхронны анлайн-курс, які можна праходзіць самастойна ў зручны час.
Курс уключае:
- кароткія лекцыі;
- схемы і візуальныя матэрыялы;
- практычныя заданні;
- тэсты для самаацэнкі.
Колькасць модуляў: 5
Рэкамендаваны тэмп: 1–2 модулі на тыдзень
Меркаваная працягласць: 8–12 гадзін (уключна з выкананнем практычных заданняў і тэставаннем).
Вучэбная праграма
- 7 Sections
- 77 Lessons
- 0 м Працягласць
Модуль 1. Што такое некамерцыйныя арганізацыі і якую арганізацыйна-прававую форму выбраць
- Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзіны
- Лекцыя 1. Частка 1. Паняцце і прававы статус некамерцыйных арганізацый. Асноўныя адрозненні паміж некамерцыйнымі і камерцыйнымі арганізацыямі
- Лекцыя 1. Частка 2. Арганізацыйна-прававыя формы НКА. Асноўная розніца паміж грамадскімі аб'яднаннямі, недзяржаўнымі ўстановамі і фондамі
- Лекцыя 1. Частка 3. Неабходнасць рэгістрацыі НКА, перавагі, рызыкі і абмежаванні. Альтэрнатыўныя спосабы арганізацыі дзейнасці
- Дадатковы матэрыял. Асаблівасці некамерцыйных арганізацый: грамадскія аб’яднанні, фонды, недзяржаўныя ўстановы
- Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
- Практычнае заданне
- Варыянт выканання практычнага задання
- Тэст
Модуль 2. Што такое грамадскае аб’яднанне і асаблівасці яго рэгістрацыі
- Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзiны
- Лекцыя 2. Частка 1. Грамадскае аб'яднанне: паняцце, асаблівасці, статус. Заснавальнікі грамадскага аб'яднання, патрабаванні да стварэння, рэгіструючыя органы
- Лекцыя 2. Частка 2. Падрыхтоўка дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання
- Лекцыя 2. Частка 3. Ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі
- Форма заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання
- Узор пратакола ўстаноўчага мерапрыемства
- Форма спіса заснавальнікаў
- Форма спіса сябраў выбарнага органа
- Прыкладны ўзор Статута грамадскага аб’яднання
- Узор гарантыйнага ліста
- Форма заявы аб вяртанні дзяржпошліны
- Узор скаргі на рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання
- Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
- Практычнае заданне
- Варыянт выканання практычнага задання
- Тэст
- Інфаграфіка
Модуль 3. Што такое фонд і як яго стварыць
- Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзiны
- Лекцыя 3. Частка 1. Паняцце і віды фондаў, ключавыя асаблівасці і маёмасныя патрабаванні. Органы фонду і статут: як арганізаваць кіраванне фондам
- Лекцыя 3. Частка 2. Дзяржаўная рэгістрацыя фонду: падрыхтоўка дакументаў, парадак рэгістрацыі і яе ажыццяўленне, абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі
- Форма заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі фонду
- Форма анкеты заснавальніка
- Узор рашэння заснавальніка аб стварэнні фонду
- Узор пратакола аб стварэнні фонду
- Прыкладны ўзор статута фонду
- Узор абавязальніцтва аб фармаванні маёмасці фонду
- Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
- Практычнае заданне
- Варыянт выканання практычнага задання
- Тэст
- Інфаграфіка
Модуль 4. Што такое ўстанова і як яе стварыць
- Модуль 4. Што такое ўстанова і як яе стварыць
- Лекцыя 4. Частка 1. Паняцце ўстановы і яе ключавыя асаблівасці
- Лекцыя 4. Частка 2. Уласнік маёмасці ўстановы, кіраванне ва ўстанове і падрыхтоўка статута
- Лекцыя 4. Частка 3. Найменне ўстановы: выбар, узгадненне, рызыка адмовы
- Лекцыя 4. Частка 4. Падрыхтоўка і падача дакументаў для рэгістрацыі ўстановы
- Лекцыя 4. Частка 5. Дзяржаўная рэгістрацыя ўстановы, прычыны неажыццяўлення рэгістрацыі і абскарджанне
- Заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі
- Узор рашэння ўласніка маёмасці аб стварэнні ўстановы
- Форма заявы аб узгадненні назвы
- Узор даверанасці на ўзгадненне назвы
- Прыкладны ўзор статута ўстановы
- Інфаграфіка
- Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
- Практычнае заданне
- Тэст
Модуль 5. Юрыдычны адрас некамерцыйнай арганізацыі. Першачарговыя дзеянні некамерцыйнай арганізацыі пасля дзяржаўнай рэгістрацыі
- Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзiны
- Лекцыя 5.1. Юрыдычны адрас некамерцыйнай арганізацыі: паняцце, практычнае значэнне і патрабаванні заканадаўства
- Лекцыя 5.2. Першачарговыя дзеянні НКА пасля дзяржаўнай рэгістрацыі
- Узор гарантыйнага ліста
- Узор дагавора арэнды нежылога памяшкання
- Узор акта прыёмкі-перадачы памяшкання да дагавора арэнды
- Узор дагавора бязвыплатнага карыстання памяшканнем
- Узор акта прыёмкі-перадачы памяшкання да дагавора бязвыплатнага карыстання
- Прыкладная форма працоўнага дагавора
- Прыкладная форма кантракту
- Узор загада аб прыёме на працу
- Узор загаду аб прызначэнні адказнага за распрацоўку штатнага раскладу
- Узор загаду аб зацварджэнні штатнага раскладу
- Узор загаду аб прызначэнні адказнага за справаводства і архіў
- Інфаграфіка 1
- Інфаграфіка 2
- Рекамендаваны спіс нарматыўных актаў
- Практычнае заданне
- Варыянт выканання практычнага задання
- Тэст
Агульны выніковы тэкст курса
- Тэст
Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыкаў курса
- Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыкаў курса
