Акадэмічныя групавыя гранты SALT

Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) адкрыў конкурс праектаў на акадэмічныя групавыя гранты ў еўрапейскіх універсітэтах і навукова-даследчых установах.

Патрабаванні:
➖ У конкурсе могуць узяць удзел калектыўныя навуковыя праекты ва ўсіх галінах даследаванняў.
➖ Даследчая група павінна ўключаць хаця б аднаго/адну беларускую даследчыцу, аспірантку або выкладчыцу, якая пацярпела праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня 2020 года.
➖ Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, заснаваная ў адной з краін ЕС.

Памер грантаў: ад €50 000 да €100 000, працягласць праектаў – ад 6 да 12 месяцаў.

📍 Каб удзельчаць у конкурсе, трэба падаць заяўку да 22 студзеня 2024: запоўніць анкету і прыкласці неабходныя дакументы online.

Прыём заявак праходзіць з захаваннем строгіх прынцыпаў канфідэнцыйнасці.

☝️ Больш падрабязна аб праграме, крытэрах адбору і працэсе падачы заявак можна прачытаць на афіцыйным сайце.

👉 Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, хто можа быць зацікаўлены ўдзельнічаць у грантавым конкурсе.

Scroll to top