Конкурс! Атрымай грант “Васьмінога” для адукацыйнага праекту
Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” абвяшчае другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.
Мэты конкурсу:
– Падтрымка, распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне інавацый у адукацыі (навучальных праграмаў, методык, арганізацыйных мадэляў) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце.
– Падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў, кароткатэрміновых праектаў, скіраваных на ўзмацненне і распаўсюд у самых шырокіх колах мовы і беларускай культуры, функцыянальнай пісьменнасцi (камунікатыўнай, сацыяльнай, грамадзянскай і г.д.), а таксама падтрымка настаўнікаў як у Беларусі, так і ў эміграцыі, якія працуюць афлайн і анлайн.
Конкурс праводзіцца для:
- беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
- адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ;
- асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
- школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
- дзеячаў культуры і адукацыі.
У рамках гэтага конкурса вы можаце падаць заяўку на падтрымку праекта.
Працягласць праектаў – ад 3 да 6 месяцаў.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурса можна знайсці ТУТ.