Конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый
Праграма «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчы(ц)каў, выкладчы(ц)каў і дактарантаў(к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях.
Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі – па спасылцы ў шапцы профілю.
Калі: Стажыроўка павінна пачацца ў перыяд з 1 красавіка 2024 года і скончыцца да 30 червеня 2025 года. Агульная працягласць можа быць ад трох да дзесяці месяцаў.
Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС.
Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.
Дэдлайн: 15 снежня 2023 года.
Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы.