Выйшла кніга Уладзіміра Мацкевіча “Уводзіны ў філасофію” (электронная версія)
Ужо больш за 1000 дзён у зняволенні знаходзіцца беларускі філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Палітычныя зняволеныя ў Беларусі пазбаўлены не толькі фізічнай свабоды, але і шмат чаго іншага, у тым ліку – свабоднага доступу да інфармацыі, да СМІ, да якаснай літаратуры. Інфармацыйны і інтэлектуальны вакуум, які беларускі рэжым стварае для сваіх апанентаў, з’яўляецца адной з форм ціску.
Але кампанія “Філосаф у турме” кіруецца прынцыпам, што мысленне нельга пасадзіць за краты, і Уладзімір Мацкевіч пацвярджае гэтую тэзу, не перарываючы інэлектуальную працу нават в умовах турмы строгага рэжыму.
“Уводзіны ў філасофію” – гэта ўжо трэцяя кніга беларускага філосафа, выдадзеная ў межах кампаніі “Філосаф у турме”. Гэтак жа, як і дзве папярэднія – “Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам” і “Свабода і мысленне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасці”. Гэтая кніга выходзіць у той час, калі аўтар знаходзіцца ў зняволенні. Але яна асаблівая нават сярод гэтага шэрагу, бо гэта кніга чакала свайго часу без малога пятнаццаць гадоў.
Спампаваць электронную версію кнігі можна: